Номер 174, страница 116 - гдз по белорусскому языку 8 класс учебник Бадзевіч, Саматыя
Авторы: Бадзевіч З. І., Саматыя І. М.
Тип: Учебник
Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі
Год издания: 2020 - 2025
Цвет обложки: синий со статуей
ISBN: 978-985-594-583-4
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 8 классе
Просты сказ. Параграф 24. Акалічнасць - номер 174, страница 116.
№174 (с. 116)
Условие. №174 (с. 116)
скриншот условия
174. Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль і тып. Сваю думку абгрунтуйце. Назавіце акалічнасці і адкажыце, якую ролю ў стварэнні тэксту яны выконваюць.
Сяброўкі
Увайшоў у змрочны бор. Доўга хадзіў і слухаў. Ага, нехта стукае, варакузіцца*.
Іду на стук. Убачыў — сядзіць у камлі яліны чорная птушка ў акуратным чырвоным берэціку і дзяўбе кару.
Жаўна! Лапатая*, кіпцюрастая, дзюба на краічках светлая, у кутках жаўтлявая, а шапачка чырвоная-чырвоная. Вока ў белай аблямоўцы.
Жаўна
Прайшоў далей, пад двухпутку*, па якой падвозяць да ТЭЦ паліва. Выйшаў на святло, па снезе, зноў трапіў у глухі, запаветны бор. Убачыў сойку. Скакала па яловым шыгаллі, дзяўбла нешта. Вунь яшчэ птушка мільганула. Села на пень паміж мной і сойкай. Жаўна! Старая знаёмая?!
Жаўна як села на пень, дык адразу ў работу — толькі трэскі ляцяць. Падышоў бліжэй. Сойка не спудзілася, не заверцалася. Бо чорны дзяцел ёй як вартаўнік.
Сойка
Раз завіхаецца каля пня — значыць* усё спакойна. Яны побач, за два-тры метры. І не сварацца, не заміпаюць адна адной.
Быццам добрыя сяброўкі — жаўна і сойка. «Розныя харчовыя базы», — патлумачаць арнітолагі*. Дзве сяброўкі... Ну а я — трэці лішні. Завярнуўся і пайшоў у іншы бок (Паводле А. Наварыча).
Выпішыце з тэксту апісанне жаўны.
Вусна апішыце сойку па малюнку.
• Сфармулюйце і запішыце асноўную думку тэксту.
Решение. №174 (с. 116)
Решение 2. №174 (с. 116)
Тэкст належыць да мастацкага стылю, тып — апавяданне з элементамі апісання. Мастацкі стыль вызначаецца праз эмацыянальнасць, вобразнасць, выкарыстанне эпітэтаў (змрочны бор, кіпцюрастая птушка, чырвоная-чырвоная шапачка). Гэта апавяданне, бо ёсць сюжэт і паслядоўнасць падзей, а таксама элементы апісання, бо аўтар падрабязна малюе знешнасць птушак. Акалічнасці (у змрочны бор, доўга, на стук, у камлі яліны, далей, на пень, бліжэй, спакойна) дапамагаюць стварыць вобраз месца і часу дзеяння, робяць тэкст больш жывым і выразным.
Апісанне жаўны: чорная птушка ў акуратным чырвоным берэціку; лапатая, кіпцюрастая, дзюба на краёчках светлая, у кутках жаўтлявая, а шапачка чырвоная-чырвоная; вока ў белай аблямоўцы.
Сойка — птушка з ружавата-карычневым апярэннем. На галаве ў яе светлы чубок з цёмнымі рыскамі, ад дзюбы ідуць чорныя палоскі-«вусы». Найбольш прыкметная рыса — ярка-блакітныя пёркі з чорнымі палоскамі на крылах. Хвост чорны, а надхвосце белае.
Асноўная думка тэксту ў тым, што розныя віды ў прыродзе могуць жыць у згодзе і міры, не замінаючы адзін аднаму, калі яны не з'яўляюцца канкурэнтамі ў харчаванні.
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 8 класс, для упражнения номер 174 расположенного на странице 116 к учебнику 2020 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №174 (с. 116), авторов: Бадзевіч (Зінаіда Іванаўна), Саматыя (Ірына Мікалаеўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.