Номер 250, страница 153 - гдз по белорусскому языку 8 класс учебник Бадзевіч, Саматыя
Авторы: Бадзевіч З. І., Саматыя І. М.
Тип: Учебник
Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі
Год издания: 2020 - 2025
Цвет обложки: синий со статуей
ISBN: 978-985-594-583-4
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 8 классе
Ускладнены сказ. Параграф 33. Аднародныя і неаднародныя азначэнні - номер 250, страница 153.
№250 (с. 153)
Условие. №250 (с. 153)
скриншот условия
250. Прачытайце тэкст. Пабудуйце схему сказа, у якім ёсць аднародныя члены. Выпішыце словазлучэнні з неаднароднымі азначэннямі, укажыце, чым яны выражаны.
Выснова напрошваецца сама: трэба наш родны дом зрабіць утульным. Каб душы чалавечай было ў ім хораша, цёпла, светла. Толькі і ўсяго. Але наш дом адно тады стане гэтaкім, калі ў ім будзе ўсё тое, што ў родным доме павінна быць, менавіта:
калі ў ім будзе свабодна і натуральна, з ранку і да ночы, з вуснаў і старых, і малых гучаць роднае слова;
калі ў ім будуць чуцца пяшчотныя матчыны песні і мілагучныя бацькавы цымбалы, мудрыя дзедавы казкі і прыказкі, легенды і паданні;
калі ў ім будзе чуцён незаменны водар страў, які ты ўдыхаў ад калыскі, — водар найлепшых дароў нашай любай, самаахвярнай і мнагацерпнай зямлі-карміцелькі;
калі ў ім будзе вабіць твой зрок, і зачароўваць, і глядзець у душу табе — з пакрывалаў і посцілак, з паясоў і сурвэтак — «цвяток радзімы васілька»;
калі ў ім на стале, на белым абрусе, побач з боханам хлеба надзённага будуць ляжаць кнігі Бібліі Францыска Скарыны, кнігі Цёткі і Францішка Багушэвіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і Максіма Гарэцкага і многія іншыя кнігі свяшчэннага пісання нашага;
калі ў ім на самым пачэсным месцы, на покуці, пад ручнікамі, будуць абразы найвялікшых, найслынных сыноў і дачок Бацькаўшчыны — абразы* святых і прасвятых зямлі нашай Беларускай.
А будзе ўсё гэта ў нашым родным доме толькі тады, калі мы захочам, каб было (Н. Гілевіч).
Пра які дом ідзе гаворка? Ці згодны вы з аўтарам? Што, на вашу думку, неабходна рабіць, каб наш дом — Радзіма — стаў утульным? Запішыце свае разважанні, ужываючы аднародныя члены сказа.
Чаму ў перадапошнім абзацы слова Беларускай пішацца з вялікай літары?
Решение. №250 (с. 153)
Решение 2. №250 (с. 153)
У тэксце гаворка ідзе пра наш агульны дом — Радзіму, Беларусь. Я цалкам згодны з аўтарам у тым, што для стварэння ўтульнасці ў нашым агульным доме неабходна шанаваць і развіваць родную мову, культуру, мастацтва і традыцыі. Трэба ведаць сваю гісторыю, памятаць народныя песні, казкі і легенды, ганарыцца выдатнымі сынамі і дочкамі нашай зямлі. Каб наш дом — Радзіма — стаў утульным, мы павінны любіць, берагчы і прымнажаць духоўныя і матэрыяльныя скарбы, пакінутыя нам продкамі.
• Слова Беларускай у перадапошнім абзацы пішацца з вялікай літары, таму што аўтар ужывае яго ў высокім, урачыстым сэнсе. Такім напісаннем ён выказвае асаблівую любоў, павагу і глыбокую пашану да сваёй Радзімы, надаючы гэтаму слову асаблівае, ганаровае значэнне.
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 8 класс, для упражнения номер 250 расположенного на странице 153 к учебнику 2020 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №250 (с. 153), авторов: Бадзевіч (Зінаіда Іванаўна), Саматыя (Ірына Мікалаеўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.