Номер 310, страница 183 - гдз по белорусскому языку 8 класс учебник Бадзевіч, Саматыя
Авторы: Бадзевіч З. І., Саматыя І. М.
Тип: Учебник
Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі
Год издания: 2020 - 2025
Цвет обложки: синий со статуей
ISBN: 978-985-594-583-4
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 8 классе
Ускладнены сказ. Параграф 37. Зваротак - номер 310, страница 183.
№310 (с. 183)
Условие. №310 (с. 183)
скриншот условия
310. Удумліва прачытайце тэкст.
Байка
За гарамі, за морамі, у далёкай краіне чараў, ля калыскі малой прынцэсы сабраліся добрыя варажбіткі на чале са сваёй каралевай.
Абступіўшы прынцэсу, глядзелі яны на сонны тварык дзіцяткі. І тады каралева варажбітак сказала:
— Няхай кожная з вас адорыць гэтае дзіця каштоўным дарам. Такім, якім кожная з вас валодае і якім вы хацелі б адорыць прынцэсу!
Тады першая варажбітка, нахіліўшыся над калыскай, сказала наступныя словы:
— Я даю табе чары прыгажосці і з дапамогай моцы сваёй зраблю так, што кожны, хто ўбачыць твар твой, адразу падумае, што ўбачыў цудоўную веснавую кветку.
— Я, — сказала другая, — дам табе вочы, светлыя і глыбокія, як віры.
— Я дам табе гнуткі і танюткі стан маладой пальмы, — адклікнулася трэцяя.
— А я, — сказала чацвёртая, — дам вялікі скарб залаты, што дагэтуль быў схаваны ў зямлі.
Задумалася каралева, а потым звярнулася да сваіх варажбітак:
— Прыгажосць людзей і кветак вяне. Чароўныя вочы гаснуць разам з маладосцю, ды і ў маладосці часта слязьмі заліваюцца. Віхор можа зламаць пальмы, а вецер схiляе ўсё гнуткае. Хто не дзеліць золата між людзьмі, таго яны ненавідзяць, а хто золата падзеліць, таму ў скрыні пуста застанецца. Вось чаму нетрывалая вашы дары.
— Што ж тады трывалае ў чалавеку? Чым жа ты адорыш малечу, о каралева наша? — запыталіся варажбіткі.
А каралева адказала:
— Я дам ёй дабрыню. Сонца — цудоўнае і яснае, але было б яно толькі мёртвым кавалкам, які свеціцца, калі б не сагравала зямлю. Дабрыня сэрца — тое ж самае, што цеплыня сонца: яна дае жыццё... Прыгажосць без дабрыні — як кветка без паху. Багацце без дабрыні толькі песціць самалюбства. Нават любой без дабрыні — гэта толькі агонь, які паліць і знішчае. Ведайце ж, што вашы дары знікнуць з часам, а дабрыня застанецца, бо яна, як крыніца, з якой чым больш вады возьмеш, тым больш табе зноў прыбудзе. Гэтак жа і дабрыня — адзіны скарб невычэрпны.
Пасля гэтых слоў каралева варажбітак нахілілася над соннай прынцэсай і, дакрануўшыся рукой да яе сэрца, сказала:
— Будзь добры (Пераклад з польскай мовы А. Айна).
Падрыхтуйцеся да творчага пераказу апавядальнага тэксту з элементамі разважання: вызначце яго кампазіцыю і складзіце план, выкарыстоўваючы цытаты з тэксту. Пры перадачы зместу захоўвайце аўтарскі стыль. Устаўце ў дыялогі звароткі, сачыце за тым, каб яны не былі аднастайныя.
• Ці згодны вы з каралевай? Абгрунтуйце сваю думку і запішыце яе як працяг тэксту.
Решение. №310 (с. 183)
Решение 2. №310 (с. 183)
Падрыхтуйцеся да творчага пераказу апавядальнага тэксту з элементамі разважання: вызначце яго кампазіцыю і складзіце план, выкарыстоўваючы цытаты з тэксту. Пры перадачы зместу захоўвайце аўтарскі стыль. Устаўце ў дыялогі звароткі, сачыце за тым, каб яны не былі аднастайныя.
• Ці згодны вы з каралевай? Абгрунтуйце сваю думку і запішыце яе як працяг тэксту.
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 8 класс, для упражнения номер 310 расположенного на странице 183 к учебнику 2020 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №310 (с. 183), авторов: Бадзевіч (Зінаіда Іванаўна), Саматыя (Ірына Мікалаеўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.