Номер 122, страница 75, частка 1 - гдз по белорусскому языку 5 класс учебник частка 1 Валочка, Зелянко
Авторы: Валочка Г. М., Зелянко В. У., Мартынкевіч С. В., Якуба С. М.
Тип: Учебник
Издательство: Акадэмія адукацыі
Год издания: 2024 - 2025
Часть: 1
Цвет обложки: голубой
ISBN: 978-985-33-0053-6, 978-985-33-0054-3 (ч. 1), 978-985-33-0076-5 (ч. 2)
Зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 5 классе
Частка 1. Сінтаксіс і пунктуацыя. Параграф 15. Словазлучэнне - номер 122, страница 75.
№122 (с. 75)
Условие. №122 (с. 75)
скриншот условия
122. Прачытайце спачатку ўрывак I з казкі «Шэры і Чорны». Ці можна здагадацца па імёнах, хто героі казкі? Чаму да імёнаў герояў патрэбны ўдакладненні?
I. Чорны стаяў цвёрда, упэўнена. Залацістым вокам замка скасіўся на Шэрага і, самазадаволена ўсміхнуўшыся, сказаў:
— Які ты стары і тоўсты!
Шэры ўздыхнуў, з мудрым спакоем паглядзеў на Чорнага:
— Хутка і ты станеш такім...
Чорны не чакаў такога адказу, узлаваўся, крута павярнуўся да Шэрага:
— Я? Гэткім? Ніколі! Глядзі, які я лёгкі і тонкі!
— I я спачатку быў такі... Шчыра кажучы, мне не хацелася б, каб з табой паўтарылася мая гісторыя, — з тугою ў голасе прамовіў Шэры...
II. — Хочаш паслухаць маю гісторыю? Я быў звычайны шэры школьны партфель. Спачатку я жыў на фабрыцы, потым — у магазіне. І вельмі радаваўся, калі адна жанчына выбрала мяне як падарунак для сына Дзімкі. І хлопчык мне адразу спадабаўся, калі б...
Каб ты толькі паглядзеў, што мне даводзілася насіць! Апрача падручнікаў, клалі ў мяне розныя гайкі, каб здаць у металалом, канькі ды іншыя непатрэбныя рэчы! А калі на табе праедуцца з горкі, як тады сябе адчуваеш? А які нялёгкі груз — дрэнныя адзнакі! (Паводле Г. Краснапёркі).
Чаму з урыўка II стала зразумела, пра каго расказвае аўтар? Якія словы дапамаглі зразумець гэта?
Далучыце да назоўніка партфель словы, якія апісваюць яго прыметы. Якія з гэтых слоў маюць супрацьлеглыя значэнні? Як называюцца такія словы? Словазлучэнні запішыце.
Чым адрозніваецца слова ад словазлучэння?
Решение. №122 (с. 75)
Решение 2. №122 (с. 75)
Па імёнах Шэры і Чорны немагчыма дакладна здагадацца, хто з'яўляецца героямі казкі, бо такія азначэнні могуць адносіцца да розных істот і прадметаў. Таму імёны патрабуюць удакладненняў, каб канкрэтызаваць персанажаў.
1. З урыўка II становіцца зразумела, што аўтар расказвае пра партфель, бо герой напрамую гаворыць: «Я быў звычайны шэры школьны партфель». Таксама зразумець гэта дапамагаюць словы: фабрыца, магазін, падарунак, падручнікі, насіць, груз.
2. Словазлучэнні, якія апісваюць партфель: шэры партфель, стары партфель, тоўсты партфель, лёгкі партфель, тонкі партфель.
Словы стары і новы (якога няма ў тэксце), тоўсты і тонкі, лёгкі і нялёгкі маюць супрацьлеглыя значэнні. Такія словы называюцца антонімамі.
Словазлучэнні з антонімамі: стары партфель — новы партфель, тоўсты партфель — тонкі партфель.
3.Слова — гэта адзінка мовы, якая называе прадмет, прымету ці дзеянне. Словазлучэнне ж складаецца з двух ці больш самастойных слоў (галоўнага і залежнага) і служыць для больш дакладнага, канкрэтнага абазначэння прадмета, прыметы ці дзеяння.
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 5 класс, для упражнения номер 122 расположенного на странице 75 для 1-й части к учебнику 2024 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №122 (с. 75), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Мартынкевіч (Святлана Васільеўна), Якуба (Святлана Міхайлаўна), 1-й части учебного пособия издательства Акадэмія адукацыі.