Номер 218, страница 122 - гдз по белорусскому языку 7 класс учебник Валочка, Зелянко

Белорусский язык (Беларуская мова), 7 класс Учебник, авторы: Валочка Ганна Міхайлаўна, Зелянко Вольга Уладзіміраўна, Язерская Святлана Анатольеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020

Авторы: Валочка Г. М., Зелянко В. У., Язерская С. А.

Тип: Учебник

Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі

Год издания: 2020 - 2025

Цвет обложки: синий

ISBN: 978-985-594-583-4

Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Популярные ГДЗ в 7 классе

Прыслоўе. Параграф 34. Прыслоўе як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля - номер 218, страница 122.

№218 (с. 122)
Условие. №218 (с. 122)
скриншот условия
Белорусский язык (Беларуская мова), 7 класс Учебник, авторы: Валочка Ганна Міхайлаўна, Зелянко Вольга Уладзіміраўна, Язерская Святлана Анатольеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020, страница 122, номер 218, Условие Белорусский язык (Беларуская мова), 7 класс Учебник, авторы: Валочка Ганна Міхайлаўна, Зелянко Вольга Уладзіміраўна, Язерская Святлана Анатольеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020, страница 122, номер 218, Условие (продолжение 2)

218. Прачытайце тэкст. Дайце яму загаловак. Якімі словамі-сінонімамі называе аўтар селяніна?

Неяк увесну, даўным-даўно, вандраваў па Беларусі добры чараўнік. Здарожыўся ён. І есці не меў чаго. Ажно бачыць — арэ непадалёку поле селянін. Зямля пясчаная, а сям-там камяністая. Конік ледзь цягне драўляную саху. А ў самога гаспадара кашуля на спіне — хоць выкручвай ад салёнага поту.

Прывітаўся чараўнік з хлебаробам. Слова за слова — разгаварыліся. Потым араты запрасіў падарожніка папалуднаваць. Хоць які там полудзень. Акраец чэрствага хлеба, некалькі горкіх цыбулін ды крынічнай вады збанок.

Але нездарма людзі кажуць: не дораг абед, а дораг прывет. Падсілкаваўся трошкі падарожнік-чарадзей, пачаў распытваць у аратага пра ягонае жыццё-быццё, якую ён хацеў бы мець палёгку.

«Ніякай мне не трэба палёгкі, — адказаў яму селянін. — Толькі слухаць абрыдла, як грукае каменне аб саху...»

Добры чараўнік счакаў, пакуль хлебароб адыдзецца, потым узяў у рукі маленькі камень і штосілы шпурнуў яго ў неба. І толькі ён тое зрабіў — зашчабятала, зазвінела ў паднябессі шэрая пташка. Весялей пацягнуў саху знясілены конь, упершыню за цэлы дзень усміхнуўся араты (У. Ягоўдзік).

Што абазначаюць выдзеленыя словы? З якімі часцінамі мовы яны звязаны ў сказе і на якія пытанні адказваюць? Якімі членамі сказа з'яўляюцца?

Звярніце ўвагу!

Прымету дзеяння прыслоўі абазначаюць, калі адносяцца да дзеяслова ці дзеепрыслоўя:

1. На шэрую прамерзлую зямлю і (я к?) бязгучна і (я к?) густа сыплецца першы снег (Я. Брыль).

2. Магутныя дрэвы, кронамі зросшыся (д з е?) уверсе, берагуць прахалоду і цень (Я. Скрыган).

Прымету іншай прыметы прыслоўі абазначаюць, калі адносяцца да прыметніка, дзеепрыметніка ці прыслоўя:

1. Восень была гожая і (я к?) памяркоўна туманная (У. Караткевіч).

2. (Я к?) Няўлоўна невыказная асалода — чытаць добрае (Я. Брыль).

3. Праз хвіліну (я к?) нечакана выразна і гучна загрымела музыка (І. Шамякін).

Прымету прадмета прыслоўі абазначаюць, калі адносяцца да назоўніка:

I прыкінь на розум, хлопча, што парубак там няма і травы ніхто не топча: так, работа (я к а я?) надарма (Я. Колас).

Решение. №218 (с. 122)
Белорусский язык (Беларуская мова), 7 класс Учебник, авторы: Валочка Ганна Міхайлаўна, Зелянко Вольга Уладзіміраўна, Язерская Святлана Анатольеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020, страница 122, номер 218, Решение Белорусский язык (Беларуская мова), 7 класс Учебник, авторы: Валочка Ганна Міхайлаўна, Зелянко Вольга Уладзіміраўна, Язерская Святлана Анатольеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020, страница 122, номер 218, Решение (продолжение 2)
Решение 2. №218 (с. 122)

Загаловак: «Не дарагі абед, а дарагі прывет». Аўтар называе селяніна словамі-сінонімамі: селянін, гаспадар, хлебароб, араты.

Выдзеленыя словы — гэта прыслоўі. Яны абазначаюць прымету дзеяння, звязаны з дзеясловамі ці дзеепрыслоўямі і ў сказе з'яўляюцца акалічнасцямі.

Выдзеленае словаЗвязана са словам (часціна мовы)Пытанне
неяквандраваў (дзеяслоў)калі?
даўным-даўновандраваў (дзеяслоў)калі?
непадалёкуарэ (дзеяслоў)дзе?
ледзьцягне (дзеяслоў)як?
хоцьвыкручвай (дзеяслоў)як? у якой ступені?
потымзапрасіў (дзеяслоў)калі?
нездармакажуць (дзеяслоў)чаму?
трошкіпадсілкаваўшыся (дзеепрыслоўе)колькі?
штосілышпурнуў (дзеяслоў)як?
весялейпацягнуў (дзеяслоў)як?
упершынюусміхнуўся (дзеяслоў)калі?

Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.

Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus

Присоединиться

Мы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 7 класс, для упражнения номер 218 расположенного на странице 122 к учебнику 2020 года издания для учащихся школ и гимназий.

Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №218 (с. 122), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Язерская (Святлана Анатольеўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.