Номер 100, страница 73 - гдз по белорусскому языку 11 класс учебник Валочка, Васюковіч
Авторы: Валочка Г. М., Васюковіч Л. С., Зелянко В. У., Міхнёнак С. С., Якуба С. М.
Тип: Учебник
Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі
Год издания: 2021 - 2025
Цвет обложки: синий со статуей
ISBN: 978-985-594-975-7
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 11 классе
Сінтаксічныя і пунктуацыйныя нормы. Параграф 7. Правілы пабудовы сказаў з адасобленымі членамі, знакі прыпынку - номер 100, страница 73.
№100 (с. 73)
Условие. №100 (с. 73)
скриншот условия
Пра ўшанаванне друкаванага слова і любоў да кніжнай мудрасці гаварылі яшчэ Ефрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі. Археалагічныя знаходкі сцвярджаюць: нашы продкі ўмелі чытаць і пісаць з самых даўніх часоў. Настаўнікі знаёмілі вучняў з таямніцамі слова праз тэксты рэлігійных кніг найперш — Псаўтыра і Новага Запавета. Аднак крыху больш за 400 гадоў таму 24 ліпеня 1618 года ў мястэчку Еўе (зараз на тэрыторыі Літвы) была надрукавана асаблівая кніга правобраз цiперaшняга падручніка для самых маленькіх вучняў. «Буквар языка словенска» стаў першым у свеце выданнем з такой назвай.
Ён быў напісаны на царкоўнаславянскай мове, але аўтары выпадкова ці наўмысна дадалі ў кнігу значную частку беларусізмаў. У больш позніх выданнях сустракаюцца нават асобныя тэксты на тагачаснай беларускай мове.
Першая частка «Буквара» змяшчае ў сабе азбуку царкоўнаславянскі алфавіт і склады, па якіх вучылі аб’ядноўваць літары. Замест слоў «мама мыла раму» дзеці пачатку ХVІІ стагоддзя чыталі пералікі запаведзяў хрысціянскіх дабрадзействаў, а таксама грахоў каб ведаць як рабіць не трэба. Такім чынам, выданне адначасова выконвала не толькі адукацыйную, але і выхаваўчую функцыю.
На першым «Буквары» не пазначаны яго аўтары. Дакладна вядома толькі, што падрыхтаваны ён вандроўнымі манахамі віленскага манастыра. Адным з магчымых укладальнікаў даследчыкі лічаць Мялеція Сматрыцкага. Мялецій Сматрыцкі выпусціў «Грамaтыку» — лагічны працяг «Буквара». Другім найбольш верагодным аўтарам можна лічыць Лявонція Карповіча — кіраўніка манастыра, а таксама друкарні і школы пры ім. Гэта быў актыўны асветнік і прапаведнік добра абазначаны ў кніжнай і выдавецкай справе.
Абодва гэтыя асветнікі цудоўна ведалі грэчаскія, лацінскія і польскія традыцыі выдання кніг. Яны выкарысталі найлепшыя моманты еўрапейскай адукацыі, звязаўшы іх з мясцовымі рэаліямі сваёй мовай і духоўна-выхаваўчай практыкай.
Адзін з экземпляраў арыгінала «Буквара» захоўваецца ў Лондане ў бібліятэцы Мідл Тэмпл.
Арыгінал «Буквара» мае звычайную драўляную вокладку, якая раней была абцягнута скурай. На тытульным аркушы бачны герб Агінскіх патронаў выдавецкай справы. Наступная старонка — малітва, без якой у тыя часы не пачыналася ніякая добрая справа.
Далей чытач знаёміцца з алфавітам. Для спецыялістаў ён добра зразумелы, а вось звычайнаму чалавеку было б цяжкавата разабрацца з тагачаснымі літарамі. Літары надрукаваны як у прамым, так і ў адваротным парадку. Цікавая асаблівасць звязана з літарай «Г»: іх дзве. Такім чынам вучань адразу раздзяляў [г] выбухны і [г] фрыкатыўны, характэрныя для беларускай мовы. Прычым у ранейшых выданнях падобнае раздзяленне амаль не сустракаецца а тут у падручніку пададзена як норма.
Друкары стараліся зрабіць кнігу яшчэ і прыгожай. Яны выкарыстоўвалі шрыфты розных памераў, літы наборны арнамент, гравюры, буквіцы, канцоўкі і застаўкі. Некаторыя элементы выкананы ў стылістыцы блізкай да афармлення кніг Францыска Скарыны.
Мялецій Сматрыцкі
Нягледзячы на шматтыражнасць і частыя перавыданні «Буквара» да нашага часу захавалася пара экземпляраў. Экземпляр у Лондане захаваўся толькі таму, што быў набыты калекцыянерам і некалькі стагоддзяў праляжаў у архівах без ужытку (Паводле Р. Юргеля).
Спішыце выдзеленыя сказы, расстаўляючы, дзе патрэбна, знакі прыпынку. У якіх з гэтых сказаў ёсць удакладняльныя члены?
- Выпішыце 5 слоў, у якіх адбываецца асіміляцыя зычных па мяккасці.
- Раскрыйце значэнне слова архіў. У якім значэнні ўжыта ў тэксце слова патрон?
Решение 1. №100 (с. 73)
Решение 2. №100 (с. 73)
Решение 3. №100 (с. 73)
1. Аднак, крыху больш за 400 гадоў таму 24 ліпеня 1618 года ў мястэчку Еўе (зараз на тэрыторыі Літвы), была надрукавана асаблівая кніга — праобраз цяперашняга падручніка для самых маленькіх вучняў. Нягледзячы на шматтыражнасць і частыя перавыданні «Буквара», да нашага часу захавалася ўсяго пара экземпляраў.
Удакладняльны член ёсць у першым сказе: (зараз на тэрыторыі Літвы).
2. Сцвярджаюць, шматтыражнасць, хрысціянскіх, асветнікі, звязана.
3.Архіў — гэта ўстанова, якая збірае, захоўвае і апрацоўвае дакументы, а таксама сама сукупнасць гэтых дакументаў, якія адносяцца да дзейнасці пэўнай арганізацыі або асобы.
Слова патрон ужыта ў тэксце ў значэнні «багаты і ўплывовы апякун, заступнік, які аказвае падтрымку (часцей за ўсё фінансавую) якой-небудзь справе або асобе».
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 11 класс, для упражнения номер 100 расположенного на странице 73 к учебнику 2021 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №100 (с. 73), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Васюковіч (Людміла Сяргееўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Міхнёнак (С С), Якуба (Святлана Міхайлаўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.