Номер 11, страница 11, частка 2 - гдз по белорусскому языку 5 класс учебник частка 1 Валочка, Зелянко
Авторы: Валочка Г. М., Зелянко В. У., Мартынкевіч С. В., Якуба С. М.
Тип: Учебник
Издательство: Акадэмія адукацыі
Год издания: 2024 - 2025
Часть: 2
Цвет обложки: голубой
ISBN: 978-985-33-0053-6, 978-985-33-0054-3 (ч. 1), 978-985-33-0076-5 (ч. 2)
Зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 5 классе
Частка 2. Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія. Параграф 2. Літара як знак гука - номер 11, страница 11.
№11 (с. 11)
Условие. №11 (с. 11)
скриншот условия
11. Прачытайце тэкст. Вызначце яго асноўную думку.
Маці
Аднойчы на ўзлессі я ўбачыў дзвюх кнігавак, якія стомлена ішлі адна за адной. Час быў асенні. Усе кнігаўкі даўно паляцелі на поўдзень. А гэтыя дзве засталіся. Большая крочыла ўперадзе, а за ёй пасоўвалася са спушчаным крылом меншая кнігаўка. «Маці, — мільганула здагадка, — а кволая птушка — яе дзіця».
Відаць, маладая кнігаўка, уцякаючы ад ястраба, ударылася аб дрэва. Магчыма, ліса схапіла неразумнае птушаня, але яму пашчасціла вырвацца. У вырай кнігаўка ўжо не магла ляцець. Але маці не пакінула ў бядзе сваё дзіця. Яна пешшу павяла яго ў цёплыя краі.
Гэта будзе вельмі доўгі і небяспечны шлях. Але кнігаўкі ўпэўнена ідуць жыццю насустрач. Хочацца верыць, што яны абавязкова дойдуць. Шчаслівага вам шляху, адважныя падарожнікі! (Паводле Р. Ігнаценкі).
Выпішыце з тэксту па два словы, у якіх:
а) колькасць гукаў і літар супадае;
б) літар больш, чым гукаў;
в) літар менш, чым гукаў.
насустрач
Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў сказе з простай мовай.
Падбярыце прыметнікі, якія характарызуюць паводзіны маці-кнігаўкі. Напрыклад, самаахвярныя, ...
Решение. №11 (с. 11)
Решение 2. №11 (с. 11)
Асноўная думка тэксту — гэта самаахвярная любоў маці, яе мужнасць і адданасць свайму дзіцяці, дзеля выратавання якога яна гатова на цяжкі і небяспечны шлях.
а) убачыў, крылом;
б) асенні, поўдзень;
в) яе, дзіця.
У сказе з простай мовай «Маці, — мільганула здагадка, — а кволая птушка — яе дзіця» словы аўтара (мільганула здагадка) разрываюць простую мову. З двух бакоў яны выдзяляюцца коскамі і працяжнікамі, таму што разрыў адбываецца ў сярэдзіне сказа. Другая частка простай мовы пачынаецца з малой літары. Працяжнік паміж дзейнікам птушка і выказнікам дзіця ставіцца, таму што яны выражаны назоўнікамі ў назоўным склоне.
Самаахвярная, адважная, клапатлівая, мужная, любячая, верная.
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 5 класс, для упражнения номер 11 расположенного на странице 11 для 2-й части к учебнику 2024 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №11 (с. 11), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Мартынкевіч (Святлана Васільеўна), Якуба (Святлана Міхайлаўна), 2-й части учебного пособия издательства Акадэмія адукацыі.