Номер 15, страница 14 - гдз по белорусскому языку 7 класс учебник Валочка, Зелянко

Белорусский язык (Беларуская мова), 7 класс Учебник, авторы: Валочка Ганна Міхайлаўна, Зелянко Вольга Уладзіміраўна, Язерская Святлана Анатольеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020

Авторы: Валочка Г. М., Зелянко В. У., Язерская С. А.

Тип: Учебник

Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі

Год издания: 2020 - 2025

Цвет обложки: синий

ISBN: 978-985-594-583-4

Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Популярные ГДЗ в 7 классе

Тэкст. Параграф 3. Паглыбленне паняцця пра разважанне як тып маўлення - номер 15, страница 14.

№15 (с. 14)
Условие. №15 (с. 14)
скриншот условия
Белорусский язык (Беларуская мова), 7 класс Учебник, авторы: Валочка Ганна Міхайлаўна, Зелянко Вольга Уладзіміраўна, Язерская Святлана Анатольеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020, страница 14, номер 15, Условие Белорусский язык (Беларуская мова), 7 класс Учебник, авторы: Валочка Ганна Міхайлаўна, Зелянко Вольга Уладзіміраўна, Язерская Святлана Анатольеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020, страница 14, номер 15, Условие (продолжение 2)

15. Прачытайце тэкст. Знайдзіце словы, у якіх выказана асноўная дум-ка. Да якога стылю і тыпу адносіцца тэкст? Свой адказ абгрунтуйце.

Меркаваць, што чалавек становіцца кепскім таму, што на яго негатыўна ўплываюць абставіны жыцця (сацыяльна-эканамічная сітуацыя), — трагічная памылка.

Паспрабую растлумачыць, што я маю на ўвазе. Па-першае, у адной і той жа сітуацыі ў залежнасці ад настрою, стану чала-век можа паводзіць сябе па-рознаму. Па-другое, розныя людзі ў адной і той жа сітуацыі паводзяць сябе таксама па-рознаму. Хачу прывесці прыклад. Шмат хто ведае цікавага дацкага карыкату-рыста Херлуфа Бідструпа. У яго творчасці добра адлюстравана псіхалогія чалавека, яго паводзіны.

Дык вось, сярод яго творчасці скарбу ёсць адна работа, якая складаецца з чатырох малюнкаў. На кожным намалявана адна і тая ж сітуацыя. Чалавек сеў на лаўку, зняў капялюш і паклаў побач. Другі чалавек, падышоўшы, не заўважыў і ўсеўся на гэты капялюш, натуральна, пакамечаўшы яго і сапсаваўшы форму. На ўсіх чатырох малюнках гэта з’яўляецца агульным і нязмен-ным пачаткам. Але вось кульмінацыі розныя, бо розная рэакцыя людзей у гэтай сітуацыі.

На першым малюнку ўладальнік капелюша схапіў небача-лівага небараку* і пачаў на яго крычаць, значыць, праявіў раз-дражнёнасць і гнеў. На другім малюнку гаспадар забраў свой капялюш, зірнуў на яго і засмяяўся, ды гэтак заразліва, што і той, хто сеў на капялюш, таксама засміхаўся. На трэцім малюнку ён, убачыўшы, што сталася з яго рэччу, заплакаў.

А на апошнім малюнку гаспадар увогуле не праявіў ніякіх эмоцый.

Мастак паказаў, што паводзіны чалавека і яго рэакцыя на вонкавае ўздзеянне не залежаць ад знешніх абставін, а залежаць толькі ад самога чалавека, яго ўнутранага стану, характару, вы-хаванасці. Маральны і культурны ўзровень чалавека не залежыць ад таго, як і чым яго кормяць і ў што апранаюць (А. Дылюк).

Раскрыйце лексічнае значэнне слоў негатыўна, трагічны, сітуацыя, эмоцыі, рэакцыя; падбярыце да іх сінонімы. Складзіце з гэтымі словамі сказы.

Выдзеліце ў тэксце тэзіс, доказ і вывад. Вызначце асаблівасці пабудовы гэтага публіцыстычнага разважання.

Раскажыце, выкарыстоўваючы інфармацыю тэксту, як могуць паводзіць сябе людзі ў адной і той жа сітуацыі.

Ці згодны вы з думкай аўтара тэксту? Калі так, то прывядзіце прыклады са сваіх назіранняў.

СХЕМА РАЗВАЖАННЯ

Чаму?Доказ: аргументы, прыкладыШто з гэтага вынікае?
ТэзісВывад
Таму што...Таму...
Решение. №15 (с. 14)
Белорусский язык (Беларуская мова), 7 класс Учебник, авторы: Валочка Ганна Міхайлаўна, Зелянко Вольга Уладзіміраўна, Язерская Святлана Анатольеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020, страница 14, номер 15, Решение Белорусский язык (Беларуская мова), 7 класс Учебник, авторы: Валочка Ганна Міхайлаўна, Зелянко Вольга Уладзіміраўна, Язерская Святлана Анатольеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020, страница 14, номер 15, Решение (продолжение 2)
Решение 2. №15 (с. 14)

Асноўная думка тэксту выказана ў словах: «паводзіны чалавека і яго рэакцыя на вонкавае ўздзеянне не залежаць ад знешніх абставін, а залежаць толькі ад самога чалавека, яго ўнутранага стану, характару, выхаванасці».

Тэкст адносіцца да публіцыстычнага стылю, тып – разважанне. Абгрунтаванне: аўтар разважае на важную сацыяльна-псіхалагічную тэму, прыводзіць доказы (прыклад з карыкатурай), каб пераканаць чытача ў сваёй думцы, і робіць вывад.

1. Лексічнае значэнне слоў:

Негатыўна – адмоўна, дрэнна, непрыхільна. Сінонімы: адмоўна, кепска, варожа.

Трагічны – які выклікае жах, смутак, гора; поўны трагізму. Сінонімы: катастрафічны, жахлівы, пакутлівы, няшчасны.

Сітуацыя – сукупнасць абставін, умоў, якія ствараюць пэўнае становішча. Сінонімы: абставіны, становішча, выпадак.

Эмоцыі – душэўнае перажыванне, пачуццё чалавека. Сінонімы: пачуцці, перажыванні, хваляванні.

Рэакцыя – водгук, дзеянне ў адказ на якое-небудзь уздзеянне. Сінонімы: водгук, адказ, водпаведзь.

2. Структура публіцыстычнага разважання ў тэксце:

Тэзіс:«Меркаваць, што чалавек становіцца кепскім таму, што на яго негатыўна ўплываюць абставіны жыцця (сацыяльна-эканамічная сітуацыя), — трагічная памылка».

Доказ: Прыклад з карыкатурай дацкага мастака Херлуфа Бідструпа, дзе на адну і тую ж сітуацыю (чалавек выпадкова сеў на чужы капялюш) розныя людзі рэагуюць па-рознаму: першы праяўляе агрэсію і гнеў, другі смяецца, трэці плача, чацвёрты не паказвае ніякіх эмоцый.

Вывад:«паводзіны чалавека і яго рэакцыя на вонкавае ўздзеянне не залежаць ад знешніх абставін, а залежаць толькі ад самога чалавека, яго ўнутранага стану, характару, выхаванасці. Маральны і культурны ўзровень чалавека не залежыць ад таго, як і чым яго кормяць і ў што апранаюць».

3. Згодна з тэкстам, у адной і той жа сітуацыі людзі могуць паводзіць сябе па-рознаму ў залежнасці ад іх унутранага стану, характару і выхавання. На прыкладзе з карыкатуры, на тое, што незнаёмец сеў на капялюш, уладальнік можа:

– праявіць раздражнёнасць і гнеў;

– успрыняць гэта з гумарам і засмяяцца;

– засмуціцца і заплакаць;

– не праявіць ніякіх бачных эмоцый.

Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.

Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus

Присоединиться

Мы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 7 класс, для упражнения номер 15 расположенного на странице 14 к учебнику 2020 года издания для учащихся школ и гимназий.

Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №15 (с. 14), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Язерская (Святлана Анатольеўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.