Номер 269, страница 152 - гдз по белорусскому языку 7 класс учебник Валочка, Зелянко

Белорусский язык (Беларуская мова), 7 класс Учебник, авторы: Валочка Ганна Міхайлаўна, Зелянко Вольга Уладзіміраўна, Язерская Святлана Анатольеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020

Авторы: Валочка Г. М., Зелянко В. У., Язерская С. А.

Тип: Учебник

Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі

Год издания: 2020 - 2025

Цвет обложки: синий

ISBN: 978-985-594-583-4

Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Популярные ГДЗ в 7 классе

Прыслоўе. Параграф 41. Сачыненне-апісанне вёскі (горада, мікрараёна) - номер 269, страница 152.

№269 (с. 152)
Условие. №269 (с. 152)
скриншот условия
Белорусский язык (Беларуская мова), 7 класс Учебник, авторы: Валочка Ганна Міхайлаўна, Зелянко Вольга Уладзіміраўна, Язерская Святлана Анатольеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020, страница 152, номер 269, Условие Белорусский язык (Беларуская мова), 7 класс Учебник, авторы: Валочка Ганна Міхайлаўна, Зелянко Вольга Уладзіміраўна, Язерская Святлана Анатольеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020, страница 152, номер 269, Условие (продолжение 2) Белорусский язык (Беларуская мова), 7 класс Учебник, авторы: Валочка Ганна Міхайлаўна, Зелянко Вольга Уладзіміраўна, Язерская Святлана Анатольеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020, страница 152, номер 269, Условие (продолжение 3) Белорусский язык (Беларуская мова), 7 класс Учебник, авторы: Валочка Ганна Міхайлаўна, Зелянко Вольга Уладзіміраўна, Язерская Святлана Анатольеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020, страница 152, номер 269, Условие (продолжение 4)

269. Прачытайце. Вызначце тып і стыль тэксту.

З якіх кампазіцыйных частак складаецца гэты тэкст?

I. Мінск

Горад Мінск, размешчаны ва ўмеранай здаровай кліматычнай зоне, заслугоўвае ўвагі як сваім размяшчэннем, так і ўнутраным выглядам. Шырока раскінуты абапал ракі Свіслачы, якая ўпадае ў Бярэзіну, ён вызначаецца хараством краявідаў. Спічакі* касцёлаў і гмахі, што здалёк кідаюцца ў вочы, надаюць Мінску выгляд горада нашмат большага, чым ён ёсць на самай справе.

— Унутраны выгляд горада вызначаецца акуратнасцю і парадкам. Вуліцы шырокія і прамыя, дамы не заціснуты, паветра чыстае. Муры і бярвенні дамоў пафарбаваныя ў белае, выглядаюць ляпей, чым у Вільні, дзе рознакаляровая стракатасць камяніц рэдка дапаўняе, а часцей псуе выгляд найпрыгажэйшага будынка. На вуліцах няма тлуму, які б засланяў цудоўнасць кі-наібольш важнага значэння не засланяюцца суседнімі і вы-яўляюцца ва ўсёй сваёй велічы. Зрэшты, Мінск і да гэтага часу менш як напалову мураваны. Сасновыя, адна-, а часам двухпа-вярховыя на цагляных падмурках дамы стаяць пры галоўных вуліцах побач з двухпавярховымі камяніцамі.

Найцікавейшае месца ва ўсім горадзе, безумоўна, Высокі рынак, да якога сыходзяцца ўсе галоўныя вуліцы і які абступаюць высокія дамы і гмахі.

Размешчаны высока на пагорку, забрукаваны, шырокі — гэты рынак імпануе* здалёк, добра бачны з прамых, як страла, акурат-ных прылеглых вуліц. Упрыгожваюць яго кафедральны касцёл, дапоўнены высакайнай гадзіннікавай вежай і домам, у якім мясціцца са сваёй управаю мясцовы цывільны губернатар*. На другім баку рынку — буйнейшыя магазіны, два мясцовыя рэстараны, аптэкі, цукерні. Віднеюцца магазін мод, нядаўна ўзведзены раскошны грэка-расейскі сабор.

Найважнейшыя вуліцы Мінска — Койданаўская, Францысканская, Саборная, Дамініканская, якая ідзе з Высокага рынку ў Новы горад. Наогул, Мінск налічвае 46 вуліц і вулачак, з якіх 22 — брукаваныя (У. Сыракомля ).

Які Мінск апісвае аўтар?

Выпішыце з тэксту прыслоўі, пры дапамозе якіх аўтар больш выразна і дакладна дае апісанне горада.

II. Вёска

Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка.

Кажуць, кожны кулік сваё балота хваліць. Хвалю, слаўлю, у меру сіл і здольнасцей, і я тыя мясціны, дзе нарадзіўся і рос, бо ведаю — няма лепшага раю ад роднага краю. «Калыска мар

і сноў маіх дзяцінных», вёска, дзе нараджаліся, жылі і паміралі ўсе мае продкі — дзяды, прадзеды, прашчуры. Называецца яна Вялікі Бор. Ці не праўда, прыгожая назва! І сама вёска таксама прыгожая, асабліва цяпер, калі стала цэнтрам саўгаса, калі побач з драўлянымі пабудовамі забялелі камяніцы, калі навокал на многія гоні асушаны балоты і пралеглі роўныя, як струна, па-крытыя асфальтам дарогі, па якіх можна ехаць, куды каму хо-чацца, куды заманецца (Б. Сачанка ).

Вызначце асноўную думку, якую сцвярджае аўтар у тэксце. Пацвердзіце адпаведнымі словамі з тэксту.

III. Полацк

Тут пад кожным курганам і каменем ці была, ці казка чароўная...

Так напісаў паэт Генадзь Бураўкін пра самае старажытнае паселішча — горад Полацк. І сапраўды. Непадалёку ад Сафійскага сабора будаўнікі нечакана адкапалі старажытны мур. Аказалася, там стаяў будынак XI стагоддзя. У Полацку знаходзіцца духоўная рэліквія* нашай беларускай зямлі — Спасаўская царква. У ёй малілася за ўсіх нас святая Ефрасіння. У той царкве знаходзяцца мошчы нашай нябеснай заступніцы, тут ёсць і копія яе жы-ватворнага крыжа, якую зрабіў знаёмы беларускі мастак-ювелір Мікалай Кузьміч.

У цэнтры горада стаіць помнік вялікаму сыну Полацкай зямлі, асветніку, першадрукару Францыску Скарыну. Уславілі Полацк вучоныя Сымон Будны і Сімяон Полацкі.

Полацк багаты на гістарычныя помнікі. Тут кожны вучань пакажа вам вал Івана Грознага, Сафійскі сабор, домік Пятра І, помнік полкаводцу Суворава і паплечніку Кутузава — вучыўся ў бітве з напалеонаўскімі войскамі каля вёскі Клясіцы...

Старажытны Полацк — быліны і казачны.

Сучасны Полацк — малады і зялёны горад нашай явы. Тут шмат заводаў, камбінатаў, фабрык. Ва ўсёй краіне вядомы завод

шкловалакна, на якім робяць такую тканіну, якой не страшны ні агонь, ні вада.

У сучасным Полацку свае сучасныя помнікі і музеі. Госці горада з задавальненнем наведваюць Музей баявой славы, Курган Бессмяротнасці з Вечным агнём, новы мікрараён імя Героя Савецкага Саюза партызанскай разведчыцы Таццяны Мартыненка.

У кожнага з вас, сябры, свой родны кут. Вучыцеся любіць і шанаваць сваю вёску ці горад. А калі наведваеце старажытны Полацк, добра падумайце: як мы апраўдваем надзею нашай духоўнай найстайніцы, неўміручай Ефрасінні Полацкай, — любіць да самаадданасці радзіму, нашу Бацькаўшчыну, мілую Беларусь (Паводле У. Ліпскага ).

Вызначце асноўную думку, якую сцвярджае аўтар. Пацвердзіце адпаведнымі словамі з тэксту.

Решение. №269 (с. 152)
Белорусский язык (Беларуская мова), 7 класс Учебник, авторы: Валочка Ганна Міхайлаўна, Зелянко Вольга Уладзіміраўна, Язерская Святлана Анатольеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020, страница 152, номер 269, Решение
Решение 2. №269 (с. 152)

I.

1. Аўтар апісвае гістарычны Мінск, верагодна, ХІХ стагоддзя. Гэта горад, які вызначаецца парадкам, чысцінёй і акуратнасцю, з шырокімі вуліцамі і велічнымі будынкамі.

2.Здалёк, нашмат, менш, высока, добра, управа, наогул.

II.

Асноўная думка, якую сцвярджае аўтар, — гэта глыбокая любоў да сваёй малой радзімы, да месца, дзе ты нарадзіўся і вырас. Пацвярджэнне ў тэксце: «Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка», «няма лепшага раю ад роднага краю», «“Калыска мар і сноў маіх дзіцячых”».

III.

Асноўная думка тэксту — заклік любіць і шанаваць сваю Бацькаўшчыну, ганарыцца яе багатай гісторыяй і сучаснасцю. Гэта думка пацвярджаецца словамі з апошняга абзаца: «Вучыцеся любіць і шанаваць сваю вёску ці горад», «любіць да слёз сваю родную Зямлю, нашу Бацькаўшчыну, мілую Беларусь».

Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.

Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus

Присоединиться

Мы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 7 класс, для упражнения номер 269 расположенного на странице 152 к учебнику 2020 года издания для учащихся школ и гимназий.

Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №269 (с. 152), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Язерская (Святлана Анатольеўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.