Номер 393, страница 228 - гдз по белорусскому языку 7 класс учебник Валочка, Зелянко

Белорусский язык (Беларуская мова), 7 класс Учебник, авторы: Валочка Ганна Міхайлаўна, Зелянко Вольга Уладзіміраўна, Язерская Святлана Анатольеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020

Авторы: Валочка Г. М., Зелянко В. У., Язерская С. А.

Тип: Учебник

Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі

Год издания: 2020 - 2025

Цвет обложки: синий

ISBN: 978-985-594-583-4

Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Популярные ГДЗ в 7 классе

Падагульненне i сістэматызацыя вывучанага за год - номер 393, страница 228.

№393 (с. 228)
Условие. №393 (с. 228)
скриншот условия
Белорусский язык (Беларуская мова), 7 класс Учебник, авторы: Валочка Ганна Міхайлаўна, Зелянко Вольга Уладзіміраўна, Язерская Святлана Анатольеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020, страница 228, номер 393, Условие Белорусский язык (Беларуская мова), 7 класс Учебник, авторы: Валочка Ганна Міхайлаўна, Зелянко Вольга Уладзіміраўна, Язерская Святлана Анатольеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020, страница 228, номер 393, Условие (продолжение 2) Белорусский язык (Беларуская мова), 7 класс Учебник, авторы: Валочка Ганна Міхайлаўна, Зелянко Вольга Уладзіміраўна, Язерская Святлана Анатольеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020, страница 228, номер 393, Условие (продолжение 3)

393. Прачытайце. Вызначце тэму і асноўную думку, стыль і тып тэксту.

Слуцкія паясы

Сённня яны ўпрыгожваюць самыя вядомыя музеі Лондана і Парыжа, Варшавы і Кіева, Масквы і Нью-Ёрка. Вельмі багаты

і каштоўны збор гэтых дзівосных вырабаў захоўваўся таксама ў Мінску, але ў гады Другой сусветнай вайны рабаўнікі вывезлі яго за межы Беларусі. Таму ў нашай краіне засталіся толькі чатыры поўныя слуцкія паясы: два знаходзяцца ў Музеі старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, па адным — у Дзяржаўным музеі гісторыі і культуры і Мінскім абласным краязнаўчым музеі. Глядзіш на іх і міжволі згадваеш ранішні расяны луг, што пад першымі сонечнымі промнямі ажно зіхаціць, пераліваецца ўсімі колерамі вясёлкі. А на памяць адразу прыходзяць радкі з цудоўнага верша Максіма Багдановіча «Слуцкія ткачыхі»:

Ад родных ніў, ад роднай хаты

У панскі двор дзеля красы

Яны, бяздольныя, узяты

Ткаць залатыя паясы.

З сівой даўніны і на працягу доўгіх стагоддзяў ткацкі станок надзейна служыў людзям. З пакалення ў пакаленне перадавалiся таямнiцы ткацкага майстэрства, і ўрэшце нялёгкая праца ператварылася ў высокае мастацтва. Сведчанне таму — створаныя пад сялянскімі стрэхамі і ўпрыгожаныя спрадвечнымі ўзорамі-замовамі абрусы, дываны, ручнікі і, вядома ж, паясы, якія нашы продкі лічылі ці не галоўнаю аздобаю ў вопратцы. Сяляне, праўда, насілі ваўняныя ці льняныя апаяскі, а магнаты і заможная шляхта падпярэзваліся паясамі з залатою ці срэбнаю асноваю, прывезенымі з далёкіх усходніх краін.

Каб задаволіць патрэбы пакупнікоў, князі Радзівілы заснавалі ў 1736 годзе ў Слуцку мануфактуру, якая дасягнула росквіту толькі праз дваццаць гадоў.

На самай справе ткалі славутыя слуцкія паясы не дзявочыя, як напісаў паэт, а дужыя мужчынскія рукі. Бо гэты занятак, акрамя цярплівасці, вымагаў і нямала сілы. Дарэчы, спрактыкаваны майстар за год мог зрабіць каля дзесяці паясоў. У шырыню яны мелі да сарака сантыметраў, а ў даўжыню — больш за два метры. Асабліва каштоўным было тое, што на вырабах амаль не сустракалася падобных узораў.

У сярэдзіне ХІХ стагоддзя мануфактура ў Слуцку перастала існаваць, пакінуўшы нам, нашчадкам, казачныя паясы-вясёлкі (Паводле У. Ягоўдзіка).

Растлумачце правапіс уласных назваў. Якую сінтаксічную ролю выконваюць злучнікі ў тэксце? Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў адным з абзацаў тэксту (на выбар).

Падрыхтуйцеся да вуснага пераказу тэксту. Дапоўніце выказванне новымі звесткамі.

Решение. №393 (с. 228)
Белорусский язык (Беларуская мова), 7 класс Учебник, авторы: Валочка Ганна Міхайлаўна, Зелянко Вольга Уладзіміраўна, Язерская Святлана Анатольеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020, страница 228, номер 393, Решение Белорусский язык (Беларуская мова), 7 класс Учебник, авторы: Валочка Ганна Міхайлаўна, Зелянко Вольга Уладзіміраўна, Язерская Святлана Анатольеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020, страница 228, номер 393, Решение (продолжение 2)
Решение 2. №393 (с. 228)

Тэма тэксту: гісторыя стварэння, унікальнасць і культурная каштоўнасць слуцкіх паясоў.

Асноўная думка: слуцкія паясы з'яўляюцца важным сімвалам беларускай культуры і нацыянальнай спадчынай, якую неабходна берагчы і шанаваць.

Стыль тэксту: публіцыстычны з элементамі мастацкага.

Тып тэксту: апісанне з элементамі апавядання і разважання.

Правапіс уласных назваў: усе ўласныя назвы ў тэксце пішуцца з вялікай літары. Гэта геаграфічныя назвы (Лондан, Парыж, Беларусь, Слуцк), назвы ўстаноў (Музей старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі), а таксама імёны і прозвішчы людзей (Максім Багдановіч, Радзівілы).

Сінтаксічная роля злучнікаў: злучнікі (і, але, таму, ды, бо, што, ці) выкарыстоўваюцца для сувязі аднародных членаў сказа (Варшавы і Кіева), частак складаных сказаў (...захоўваўся таксама ў Мінску, але ў гады... вывезлі...), а таксама для сувязі самастойных сказаў у тэксце.

Пастаноўка знакаў прыпынку (на прыкладзе шостага абзаца): коска перад злучнікам «а» ў складаным сказе; коскі вакол параўнальнага звароту «як напісаў паэт»; коскі вакол удакладняльнага члена сказа «акрамя цярплівасці»; коска пасля пабочнага слова «Дарэчы»; працяжнік на месцы пропуску выказніка.

Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.

Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus

Присоединиться

Мы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 7 класс, для упражнения номер 393 расположенного на странице 228 к учебнику 2020 года издания для учащихся школ и гимназий.

Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №393 (с. 228), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Язерская (Святлана Анатольеўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.