Номер 1, страница 5 - гдз по белорусскому языку 8 класс учебник Бадзевіч, Саматыя
Авторы: Бадзевіч З. І., Саматыя І. М.
Тип: Учебник
Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі
Год издания: 2020 - 2025
Цвет обложки: синий со статуей
ISBN: 978-985-594-583-4
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 8 классе
Параграф 1. Роля беларускай мовы ў развіцці нацыянальнай культуры - номер 1, страница 5.
№1 (с. 5)
Условие. №1 (с. 5)
скриншот условия
1. Прачытайце тэкст. Растлумачце значэнне пазначаных слоў (*).
Паўторым звышсцісла і коратка — у пытаннях і адказах. «Ці ёсць беларускі народ*, беларуская нацыя*?» — «Ну што за пытан- не! Вядома, ёсць. Прычым у вялікай сям’і славян народ далёка не з меншых: як-ніяк, а дзесяцімільённы». — «Ці ёсць у гэтага народа свая нацыянальная мова?» — «А як жа! Ды яшчэ якая прыгожая і міла- гучная! А як дасканала вусна і пісьмова (за тысячу гадоў кніжнасці*) распрацавана!» — «А ці ёсць у яго свая нацыянальная культура*?» — «Вядома! Багатая і самабытная прычым. І матэрыяльная, і духоўная. Паглядзеце адно на фальклор: у сарака аб’ёмістых тамах выйшаў збор беларускай народнай творчасці, не кажучы пра сотні іншых выданняў». — «А ці праўда, што іменна культура (у самым шырокім разуменні слова) вызначае аблічча нацыі?» «Толькі так! А што ж яшчэ, калі не культура? Нацыянальнае дойлідства*, разнастайная мастацкая творчасць*, народныя рамёствы*, традыцыі* і звычаі*, а перш-наперш — мова». — «А чаму мова наперадзе ўсяго?» — «Таму што мова — першаэлемент нацыянальнай культуры, яна — аснова асноў усёй культурнай творчасці народа, яна, па сутнасці, фарміруе нацыянальную культуру, і, нарэшце, яна арганізоўвае ўсю жыцця- дзейнасць народа». — «Дык што будзе з народам, нацыяй, калі адамрэ яго мова і, значыць, згіне яго культура?» — «Будзе тое, што ўжо шмат разоў было ў гісторыі чалавецтва: народа як асобнага этнасу* не стане, ён сыдзе з гістарычнай арэны ў небыццё. Назаўсёды, на векі вечныя. Адамрэ* мова — памрэ і народ. Нездарма ж кажуць: мова — душа народа. Народ датуль народ, пакуль яго душа жывая» (Н. Гілевіч).
• Арганізуйце гутарку па тэксце, размеркаваўшы рэплікі.
• Па магчымасці пашырце рэплікі і прадоўжыце дыялог.
• Падумайце, як эпіграф, выказванне Цёткі (Алаізы Пашкевіч), звязаны з тэмай тэксту Ніла Гілевіча.
• @ Прывядзіце прыклады зніклых народаў і культур. У пошуках дадатковага матэрыялу выкарыстайце інтэрнэт-рэсурсы.
• Параўнайце значэнні выдзеленых прыметнікаў.
• Сфармулюйце да тэксту параграфа пытанні.
Перакажыце яго змест па наступным плане:
1. Жывуць на Зямлі беларусы.
2. Родная беларуская мова — найвялікшае багацце беларусаў.
3. Беларуская мова — падмурак і крыніца нацыянальнай культуры.
4. Роля беларускай мовы ў развіцці слоўнай творчасці.
5. Гнуткасць беларускай мовы: стылёвыя асаблівасці.
6. Мова і маўленне як «культурны партрэт» беларуса. Мова — гэта дом быцця. Знайдзіце ў тлумачальным слоўніку беларускай мовы словы з кора- нем культур-. У якой сітуацыі іх можна выкарыстаць? Складзіце і запішыце 3-4 сказы з гэтымі словамі. Адзначце аднакарэнёвыя словы, якія вы ўжылі.
Решение. №1 (с. 5)
Решение 2. №1 (с. 5)
беларускі народ* — гістарычная супольнасць людзей, якая склалася на тэрыторыі Беларусі і характарызуецца агульнасцю мовы, культуры, побыту і псіхалагічнага складу.
беларуская нацыя* — устойлівая гістарычная супольнасць людзей, якая сфарміравалася на аснове беларускага народа, мае агульную эканамічную базу, тэрыторыю, мову, культуру і нацыянальную самасвядомасць.
кніжнасці* — наяўнасць і ступень развіцця пісьмовай культуры, літаратуры, адукаванасці.
нацыянальная культура* — сукупнасць матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, створаных пэўным народам (нацыяй) на працягу яго гістарычнага развіцця.
дойлідства* — мастацтва праектавання і ўзвядзення будынкаў і збудаванняў; архітэктура.
мастацкая творчасць* — стварэнне твораў мастацтва (літаратуры, музыкі, жывапісу і г.д.) як форма грамадскай свядомасці.
рамёствы* — дробная ручная вытворчасць гатовых вырабаў, заснаваная на прымяненні ручных прылад працы і асабістым майстэрстве работніка.
традыцыі* — элементы сацыяльнай і культурнай спадчыны (погляды, густы, звычаі, абрады), якія перадаюцца ад пакалення да пакалення і захоўваюцца ў пэўным грамадстве доўгі час.
звычаі* — традыцыйна ўстаноўленыя правілы грамадскіх паводзін, якія ўвайшлі ў штодзённы побыт.
этнасу* — (родны склон ад этнас) — гістарычна ўтвораная на пэўнай тэрыторыі ўстойлівая супольнасць людзей, якая мае агульныя рысы, стабільныя асаблівасці культуры і мовы, а таксама ўсведамляе сваё адзінства.
Адамрэ* — (будучы час, 3-я асоба, адз. л. ад дзеяслова адамерці) — перастане існаваць, знікне, памрэ.
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 8 класс, для упражнения номер 1 расположенного на странице 5 к учебнику 2020 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №1 (с. 5), авторов: Бадзевіч (Зінаіда Іванаўна), Саматыя (Ірына Мікалаеўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.