Номер 8, страница 11 - гдз по белорусскому языку 8 класс учебник Бадзевіч, Саматыя
Авторы: Бадзевіч З. І., Саматыя І. М.
Тип: Учебник
Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі
Год издания: 2020 - 2025
Цвет обложки: синий со статуей
ISBN: 978-985-594-583-4
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 8 классе
Параграф 2. Тэкст - номер 8, страница 11.
№8 (с. 11)
Условие. №8 (с. 11)
скриншот условия
8. Успомніце прыметы тэксту і пералічыце іх. Прачытайце мініяцюру і яе аналіз.
Лясная дарога
Іду лесам. Смарагдавыя* ствалы алешын. І ствалы елак — ружовыя, разагрэтыя, як з лазні выйшлі.
Лясная дарога — шырокая прасека, зарослая травой. Быццам зялёная рака.
• Як вы лічыце, ці ўласцівы гэтай мініяцюры прыметы тэксту? Адказ аргументуйце.
• Параўнайце свой адказ з прыведзеным ніжэй тэкстам К. І. Нікіцінай.
«Прыметы тэксту — загаловак (ці яго магчымасць), тэма, ідэя; члянімасць — пачатак, асноўная частка, канец; звязнасць, кампазіцыйная завершанасць, стылістычнае адзінства.
Усімі гэтымі прыметамі валодае прыведзеная вышэй мініяцюра.
Яна мае загаловак — «Лясная дарога».
У гэтым загалоўку адлюстравана тэма тэксту, з якой непарыўна звязана ідэя: лясная дарога — прыгожая, маляўнічая, ісці па ёй прыемна, радасна. Нягледзячы на тое што мініяцюра складаецца ўсяго толькі з чатырох простых сказаў, у ёй ёсць усе кампазіцыйныя часткі тэксту. Пералічым іх.
1. Пачатак тэксту — 1-ы сказ — Іду лесам. Калі б аўтар не ішоў лесам, то не бачыў бы лясной дарогі, не апісаў бы яе — не было б і гэтай мініяцюры.
2. Асноўная частка — апісанне лясной дарогі — 2, 3 і 4-ы сказы. Гэта частка, у сваю чаргу, дзеліцца на больш дробныя: а) ствалы алешын; б) ствалы елак; в) шырокая прасека.
3. Канец тэксту — параўнанне лясной дарогі — прасекі з зялёнай ракой; параўнальны зварот — Быццам зялёная рака, які аддзелены ад асноўнай часткі 4-га сказа кропкай.
Усе часткі тэксту звязаны па сэнсе і структурна: яны раскрываюць адну агульную тэму і асноўную думку; у іх адзіны часавы план — цяперашні час. Параўнанне лясной дарогі — прасекі з зялёнай ракой вяртае нас да загалоўка мініяцюры — «Лясная дарога», і тэкст атрымлівае кампазіцыйную завершанасць: па задуме аўтара ў ім сказана ўсё, і нічога ні дапаўняць, ні скарачаць, ні змяняць не патрэбна.
Стыль мініяцюры — мастацкі. Незвычайную нагляднасць апісанню надаюць эпітэты і параўнанні: ствалы алешыны — смарагдавыя, ствалы елак — ружовыя, разагрэтыя, як з лазні выйшлі, дарога — прасека — быццам зялёная рака. Аўтар мініяцюры — сапраўдны майстар слова Ф. Абрамаў».
Решение. №8 (с. 11)
Решение 2. №8 (с. 11)
Так, мініяцюра «Лясная дарога» валодае ўсімі прыметамі тэксту.
Яна мае загаловак — «Лясная дарога». У гэтым загалоўку адлюстравана тэма тэксту, з якой непарыўна звязана ідэя: лясная дарога — прыгожая, маляўнічая, ісці па ёй прыемна, радасна.
Нягледзячы на тое што мініяцюра складаецца ўсяго толькі з чатырох простых сказаў, у ёй ёсць усе кампазіцыйныя часткі тэксту:
1.Пачатак тэксту — 1-ы сказ — Іду лесам.
2.Асноўная частка — апісанне лясной дарогі — 2, 3 і 4-ы сказы. Гэта частка, у сваю чаргу, дзеліцца на больш дробныя: а) ствалы алешын; б) ствалы елак; в) шырокая прасека.
3.Канец тэксту — параўнанне лясной дарогі — прасекі з зялёнай ракой; параўнальны зварот — Быццам зялёная рака.
Усе часткі тэксту звязаны па сэнсе і структурна: яны раскрываюць адну агульную тэму і асноўную думку; у іх адзіны часавы план — цяперашні час. Параўнанне лясной дарогі — прасекі з зялёнай ракой вяртае нас да загалоўка мініяцюры — «Лясная дарога», і тэкст атрымлівае кампазіцыйную завершанасць: па задуме аўтара ў ім сказана ўсё, і нічога ні дапаўняць, ні скарачаць, ні змяняць не патрэбна.
Стыль мініяцюры — мастацкі. Незвычайную нагляднасць апісанню надаюць эпітэты і параўнанні: ствалы алешыны — смарагдавыя, ствалы елак — ружовыя, разагрэтыя, як з лазні выйшлі, дарога — прасека — быццам зялёная рака.
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 8 класс, для упражнения номер 8 расположенного на странице 11 к учебнику 2020 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №8 (с. 11), авторов: Бадзевіч (Зінаіда Іванаўна), Саматыя (Ірына Мікалаеўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.