Номер 9, страница 13 - гдз по белорусскому языку 8 класс учебник Бадзевіч, Саматыя
Авторы: Бадзевіч З. І., Саматыя І. М.
Тип: Учебник
Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі
Год издания: 2020 - 2025
Цвет обложки: синий со статуей
ISBN: 978-985-594-583-4
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 8 классе
Параграф 2. Тэкст - номер 9, страница 13.
№9 (с. 13)
Условие. №9 (с. 13)
скриншот условия
9. Прачытайце тэкст, прааналізуйце яго па схеме: загаловак, тэма, асноўная думка тэксту; члянімасць тэксту — пачатак, асноўная частка, канец; звязнасць, кампазіцыйная завершанасць, стылістычнае адзінства тэксту.
Пасля навальніцы
Перад раніцай прашумела навальніца.
На світанні яна сціхла, дождж сышоўа на захад, да Прыпяці. А за ім хутка сплылі хмары. Над вымытымі вадой палямі засінела чыстае неба і зазіхацела яркае жнівеньскаеа сонца. І неба, і сонца, пераліваючыся вясёлкавымі колерамі, адбіваліся ў незлічоных буйных кроплях, што былі шчодра рассыпаныс на пожні. Здавалася, што гэта не кроплі, а крупінкі сонца, якія разам з дажджом асыпаліся на зямлю.
Зноў ярка і ласкава ўсміхалася сонца (I. Мележ).
Тэксты па тыпе маўлення падзяляюцца на тэксты-апавяданні (паведамленне пра каго-, што-небудзь), тэксты-апісанні (апісанне каго-, чаго-небудзь) і тэксты-разважанні (прычынна-выніковыя сувязі паміж кім-, чым-небудзь).
Кожны тып тэксту мае свае моўныя асаблівасці. Але патрэбна мець на ўвазе, што ў маўленчай практыцы апавяданне, апісанне, разважанне часцей за ўсё сустракаюцца ў комплексе.
Решение. №9 (с. 13)
Решение 2. №9 (с. 13)
Загаловак:«Пасля навальніцы».
Тэма: апісанне прыроды пасля навальніцы.
Асноўная думка тэксту: услаўленне прыгажосці, велічы і гармоніі прыроды, якая абнавілася пасля навальніцы.
Члянімасць тэксту:
Пачатак:«Перад раніцай прашумела навальніца».
Асноўная частка:«На світанні яна сціхла, дождж сышоў на захад, да Прыпяці. А за ім хутка сплылі хмары. Над вымытымі вадой палямі засінела чыстае неба і зазіхацела яркае жнівеньскае сонца. І неба, і сонца, пераліваючыся вясёлкавымі колерамі, адбіваліся ў незлічоных буйных кроплях, што былі шчодра рассыпаны на пожні. Здавалася, што гэта не кроплі, а крупінкі сонца, якія разам з дажджом асыпаліся на зямлю».
Канец:«Зноў ярка і ласкава ўсміхалася сонца».
Звязнасць: сказы ў тэксце звязаны пры дапамозе займеннікаў (яна, ім), лексічнага паўтору (сонца), кантэкстуальных сінонімаў (кроплі — крупінкі сонца).
Кампазіцыйная завершанасць: тэкст мае пачатак, асноўную частку і канец, з’яўляецца завершаным па сэнсе.
Стылістычнае адзінства тэксту: тэкст адносіцца да мастацкага стылю (тып маўлення — апісанне). Стылістычнае адзінства ствараецца з дапамогай вобразна-выяўленчых сродкаў мовы: эпітэтаў (чыстае неба, яркае жнівеньскае сонца, вясёлкавымі колерамі, буйных кроплях), метафар (сплылі хмары, зазіхацела сонца, сонца ўсміхалася), параўнання (гэта не кроплі, а крупінкі сонца).
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 8 класс, для упражнения номер 9 расположенного на странице 13 к учебнику 2020 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №9 (с. 13), авторов: Бадзевіч (Зінаіда Іванаўна), Саматыя (Ірына Мікалаеўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.