Номер 11, страница 14 - гдз по белорусскому языку 8 класс учебник Бадзевіч, Саматыя
Авторы: Бадзевіч З. І., Саматыя І. М.
Тип: Учебник
Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі
Год издания: 2020 - 2025
Цвет обложки: синий со статуей
ISBN: 978-985-594-583-4
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 8 классе
Параграф 2. Тэкст - номер 11, страница 14.
№11 (с. 14)
Условие. №11 (с. 14)
скриншот условия
11. Прачытайце тэкст. Вызначце, з якіх частак ён складаецца.
Некалі ў Нежынскім ліцэі наш выкладчык рымскага права папрасіў ліцэістаў напісаць кожнаму на сябе характарыстыку. Здзівіліся мы: ці ж праўду будзеш пісаць, які ты, чаго ты варты? Тады выкладчык папярэдзіў, што падпісвацца пад характарыстыкай не трэба, яна павінна быць ананімнай. Мы напісалі, выкладчык сабраў тыя характарыстыкі, паклаў у партфель і панёс. Праз тыдзень на ўроку пачаў іх чытаць і пытаць у нас, ці пазнаём, хто напісаў. Многіх пазнавалі.
Прачытаў і маю характарыстыку, а там вось што я пра сябе напісаў: «З выгляду пануры, маўклівы, педантычнаЛ прынцыповы, ганарысты, калі тычыцца маіх перакананняў і асобы, веры і нацыі. У мяне гіпертрафіраванаеЛ адчуванне да чужога болю і ўніжэння. Чужое няшчасце ўспрымаю як сваё. Баліць у нега, баліць і ў мяне. <...> З мяне нібыта садрана скура — дужа баліць мне, калі дакранаюся да грубага ў жыцці, жорсткага, злоснага, несправядлівага... Не магу ўявіць сабе, як я буду суддзёй, следчым, пракурорам — тады ж толькі з гэтымі жыццёвымі язвамі і давядзецца сустракацца.
...Люблю марыць аб прыгожым і пра будучыню чалавецтва. Гэту будучыню ствараю ў марах, уяўляю жыццё праз сто гадоў, зусім не падобнае на цяперашняе. Веру ў такое шчаслівае для ўсіх жыццё і гэтай верай жыву і буду рабіць усё, што ў маіх сілах, каб яно хутчэй наблізілася. Яно, тое жыццё, канечне, не будзе раем, але будзе духоўна багатым і справядлівым».
... Часцей за ўсё наш лёс залежыць ад іншых людзей. Дабро зрабіць табе людзі — пашанцуе ў жыцці. Крыўду горкую ўчыняць — жыццё горкім стане. Значыць, лепшае жыццё грамадства залежыць ад нас саміх, ад якасці кожнага чалавека. Бацька мой вучыў нас, малых: не рабі, чаго не хочаш, каб рабілі табе. Я і стараюся не рабіць нікому благога.
Дык чаму я павінен прысвяціць сваё жыццё? (В. Хомчанка).
• Спішыце частку тэксту, якая з’яўляецца разважаннем. Выдзеліце фразу, якая раскрывае асноўную думку ўсяго тэксту. Ці сугучныя думкі аўтара з вашымі думкамі?
• Ці ведаеце вы, пра якога чалавека ідзе гаворка? Кім стаў па жыцці гэты чалавек? Які тып тэксту ўяўляе сабой характарыстыка Францішка Багушэвіча, героя твора «Пры апазнанні — затрымаць»?
• Напішыце ўласную характарыстыку або характарыстыку на свайго сябра (брата, сястру ці інш.).
У сказе звычайна выдзяляюць дзве часткі: першая — гэта тое, што нам вядома з папярэдняга тэксту ці з самой маўленчай сітуацыі, другая — гэта тое, дзеля чаго будуецца сказ.
Першая частка называецца вядомым, а другая — новым.
Напрыклад:
В. Н.
Рэчка Ружанка — тонкі блакітны паясок. Вельмі няспешная
в.
роўнае яе вадзіца (А. Бензярук).
У першым сказе вядомае — рэчка Ружанка, новае — тонкі блакітны паясок. У другім сказе вядомае — яе вадзіца, усё астатняе — новае.
Решение. №11 (с. 14)
Решение 2. №11 (с. 14)
• ...Люблю марыць аб прыгожым і пра будучыню чалавецтва. Гэту будучыню ствараю ў марах, уяўляю жыццё праз сто гадоў, зусім не падобнае на цяперашняе. Веру ў такое шчаслівае для ўсіх жыццё і гэтай верай жыву і буду рабіць усё, што ў маіх сілах, каб яно хутчэй наблізілася. Яно, тое жыццё, канечне, не будзе раем, але будзе духоўна багатым і справядлівым.
... Часцей за ўсё наш лёс залежыць ад іншых людзей. Дабро зробяць табе людзі — пашанцуе ў жыцці. Крыўду горкую ўчыняць — жыццё горкім стане. Значыць, лепшае жыццё грамадства залежыць ад нас саміх, ад якасці кожнага чалавека. Бацька мой вучыў нас, малых: не рабі, чаго не хочаш, каб рабілі табе. Я і стараюся не рабіць нікому благога.
Думкі аўтара цалкам сугучныя з маімі. Я таксама веру, што адказнасць за стварэнне лепшага, больш справядлівага свету ляжыць на кожным з нас.
• Гаворка ў тэксце ідзе пра самога аўтара, Васіля Хомчанку, у яго юнацкія гады. Пазней ён стаў вядомым беларускім пісьменнікам, аўтарам твораў для дзяцей і моладзі.
Характарыстыка Францішка Багушэвіча, героя твора «Пры апазнанні — затрымаць», уяўляе сабой літаратурную характарыстыку, якая раскрывае вобраз гістарычнай асобы сродкамі мастацкага слова.
•Характарыстыка на сябра
Мой сябар заўсёды вылучаецца сваёй шчырасцю і надзейнасцю. Ён ніколі не падвядзе і заўсёды гатовы падтрымаць у цяжкую хвіліну. Ён вельмі цікаўны, шмат чытае і з ім заўсёды можна абмеркаваць любую тэму. Пры гэтым ён сціплы, не любіць хваліцца сваімі дасягненнямі, хоць яму сапраўды ёсць чым ганарыцца. Я цаню ў ім спалучэнне розуму, дабрыні і выдатнага пачуцця гумару.
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 8 класс, для упражнения номер 11 расположенного на странице 14 к учебнику 2020 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №11 (с. 14), авторов: Бадзевіч (Зінаіда Іванаўна), Саматыя (Ірына Мікалаеўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.