Номер 16, страница 19 - гдз по белорусскому языку 8 класс учебник Бадзевіч, Саматыя

Белорусский язык (Беларуская мова), 8 класс Учебник, авторы: Бадзевіч Зінаіда Іванаўна, Саматыя Ірына Мікалаеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020

Авторы: Бадзевіч З. І., Саматыя І. М.

Тип: Учебник

Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі

Год издания: 2020 - 2025

Цвет обложки: синий со статуей

ISBN: 978-985-594-583-4

Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Популярные ГДЗ в 8 классе

Параграф 2. Тэкст - номер 16, страница 19.

№16 (с. 19)
Условие. №16 (с. 19)
скриншот условия
Белорусский язык (Беларуская мова), 8 класс Учебник, авторы: Бадзевіч Зінаіда Іванаўна, Саматыя Ірына Мікалаеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020, страница 19, номер 16, Условие Белорусский язык (Беларуская мова), 8 класс Учебник, авторы: Бадзевіч Зінаіда Іванаўна, Саматыя Ірына Мікалаеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020, страница 19, номер 16, Условие (продолжение 2)

16. Прачытайце тэкст. Вызначце яго асноўныя прыметы: адрасата, тэматычнае адзінства, разгорнутасць, паслядоўнасць, звязнасць, завершанасць. Ахарактарызуйце спосабы і сродкі сувязі сказаў і частак тэксту.

Маляванкі цёткі Алены

Калісьці гэтую вандроўніцу добра ведалі на Случчыне. Звалі яе Алена Кіш. Позняй восенню і зімою цётка Алена хадзіла ад хаты да хаты і за невялікую плату, мех бульбы ці кавалачак сала, малявала на даматканым палатне карціны, разам з якімі пад саламяныя стрэхі нібы завітвала свята.

Нарадзілася Алена Кіш у 1889 годзе ў мнагадзетнай сям’і. Яна з маленства любіла маляваць. Пераступіць жа парог мастацкай школы не давялося: перашкодзіла нястача. Адзіным настаўнікам здольнай дзяўчынкі стала наша цудоўная беларуская прырода, а таксама народныя казкі і песні.

Аднавяскоўцы называлі Алену дзівачкай, летуценніцай. Як зачараваная, глядзела яна на прыдарожныя бярозы і сосны, на простыя палявыя краскі, падоўгу слухала званочкі жаўрукоў. А пасля пераносіла іх на свае палотны.

Сваімі маляванкамі мастачка запрашала гледачоў у дзівосную краіну сваіх мрояў і сноў, самых дарагіх дзявочых спадзяванняў. Нікому не цесна на Аленіных насценнікахI. Усім хапае месца: і людзям, і птушкам, і звярам. На кожным палатне пануе суладдзе. Разам з фарбамі свецяцца Дабро і Хараство. Гэта найпершая адзнака сапраўднага мастацтва.

Дываны Алены Кіш упрыгожвалі сялянскія хаты некалькі дзесяцігоддзяў, пасля іх замянілі модныя фабрычныя вырабы. Да сённяшніх дзён уцалела невялікая часцінка творчай спадчыны слуцкай майстрыхі. Аднак і гэтага аказалася дастаткова, каб імя Алены Кіш трапіла ў сусветную энцыклапедыю наіўнагаI мастацтва, выдадзеную дваццаць гадоў таму ў Будапешце. Значыць, створанае нашай зямлячкай узбагаціла не толькі скарбонку беларускай культуры.

Усе вядомыя дываны мастачкі захоўваюцца ў музеі Заслаўскага гісторыка-культурнага запаведніка (Часопіс «Бярозка» ).

Калі вас зацікавіла асоба народнай мастачкі, звярніцеся да дадатковых матэрыялаў «Маляваны рай».

Уважліва разгледзьце маляванкі Алены Кіш. Падзяліцеся сваімі ўражаннямі пра народную мастачку і яе творчасць з сябрамі (з бацькамі, суседзямі, са знаёмымі).

Решение. №16 (с. 19)
Белорусский язык (Беларуская мова), 8 класс Учебник, авторы: Бадзевіч Зінаіда Іванаўна, Саматыя Ірына Мікалаеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020, страница 19, номер 16, Решение Белорусский язык (Беларуская мова), 8 класс Учебник, авторы: Бадзевіч Зінаіда Іванаўна, Саматыя Ірына Мікалаеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020, страница 19, номер 16, Решение (продолжение 2)
Решение 2. №16 (с. 19)

Асноўныя прыметы тэксту:

Адрасат: тэкст арыентаваны на шырокае кола чытачоў, якія цікавяцца беларускай культурай і народным мастацтвам.

Тэматычная еднасць: увесь тэкст аб'яднаны адной тэмай — жыццё і творчасць мастачкі Алены Кіш.

Разгорнутасць: тэма раскрываецца паслядоўна і падрабязна, ахопліваючы розныя аспекты жыцця і творчасці гераіні.

Паслядоўнасць: матэрыял выкладзены ў лагічнай, пераважна храналагічнай паслядоўнасці (ад нараджэння да захавання спадчыны).

Звязнасць: сказы і абзацы ў тэксце лагічна звязаны паміж сабой.

Завершанасць: тэкст з'яўляецца завершаным выказваннем, якое мае ўступ, асноўную частку і заключэнне.

Спосабы і сродкі сувязі сказаў і частак тэксту:

Лексічныя сродкі: выкарыстоўваюцца лексічныя паўторы (Алена Кіш, мастачка, маляванкі), сінонімы (мастачка, вандроўніца, майстрыха, зямлячка), а таксама займеннікі (яна, яе, іх, гэтага, сваімі), якія замяняюць словы з папярэдніх сказаў.

Марфалагічныя сродкі: сувязь забяспечваецца злучнікамі (і, а, аднак, каб), прыслоўямі (пасля, разам).

Сінтаксічныя сродкі: выкарыстоўваецца пэўны парадак слоў у сказе і аднатыпныя сінтаксічныя канструкцыі (сінтаксічны паралелізм) для сувязі частак выказвання.

Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.

Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus

Присоединиться

Мы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 8 класс, для упражнения номер 16 расположенного на странице 19 к учебнику 2020 года издания для учащихся школ и гимназий.

Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №16 (с. 19), авторов: Бадзевіч (Зінаіда Іванаўна), Саматыя (Ірына Мікалаеўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.