Номер 287, страница 170 - гдз по белорусскому языку 8 класс учебник Бадзевіч, Саматыя
Авторы: Бадзевіч З. І., Саматыя І. М.
Тип: Учебник
Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі
Год издания: 2020 - 2025
Цвет обложки: синий со статуей
ISBN: 978-985-594-583-4
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 8 классе
Ускладнены сказ. Параграф 35. Сказы з абагульняльнымі словамі пры аднародных членах, знакі прыпынку - номер 287, страница 170.
№287 (с. 170)
Условие. №287 (с. 170)
скриншот условия
287. Прачытайце тэкст. З якіх частак ён складаецца? Ахарактарызуйце іх паводле тыпу маўлення. Вызначце тэму і асноўную думку тэксту, падбярыце загаловак. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку пры аднародных членах сказа ў структурнай частцы, дзе даецца апісанне. Якую ролю ў пабудове гэтай часткі выконваюць аднародныя члены сказа?
Над пераможанай імперыяй Гітлера грымелі апошнія залпы. Горад Дрэздэн, які называлі «сталіцай мастацтваў», ляжаў у руінах. Знакамітая мастацкая галерэя, якая захоўвала сотні лепшых твораў сусветных мастакоў, знікла. Па словах уцалелых жыхароў, карціны былі вывезены яшчэ да бамбёжкі, але ніхто не мог сказаць, дзе тая часовая схованка, якая паглынула скарбы сусветнага мастацтва.
Салдаты нашай арміі аглядалі пустыя склепы. Абясшкодзілі сотні мін. I яны атрымалі яшчэ адну перамогу. Калі адчынілі адну са скрынь, вынесеную з глыбіні залітай вадой каменяломні, уражаныя салдаты ўбачылі карціну незвычайнай прыгажосці і выразнасі. Маладая жанчына з немаўлём на руках... Босыя ногі лёгка ступаюць па воблаках. Шырока расплюшчаныя, удумлівыя і крыху сумныя вочы глядзяць кудысьці ўдалячынь. Уся яе пастава, поўная пяшчоты, рамантычнасці, узнёсласці, любові і строгай велічы, скарыла прысутных пры гэтым відовішчы.
У кампазіцыі карціны не было нічога выпадковага, нічога нязначнага. Маці з дзіцём у цэнтры і ўкленчаннья* фігуры святых, размешчаныя трохвугольнікам, ствараюць сваёй геаметрычнай пабудовай уражанне ўраўнаважанасці і спакою. Складкі вопраткі, як на антычных статуях, звязваюць усё ў адно цэлае. Адгорнуты край мантыі святога паўтарае лініі плашча маладой жанчыны, нават абрысы яе злёгку сагнутай у калене нагі. Усе тры фігуры былі зусім простымі, рэальнымі і зямнымі, хоць вакол іх клубіліся воблакі.
А ў самай ніжняй частцы карціны выглядаюць з-за простага драўлянага плота двое цудоўных дзяцей. У іх крыльцы за плячыма ў знак таго, што яны жыхары нябёсаў. Адзін з іх, старэйшы, падпірае шчаку рукой і зручна абапіраецца на плот. Другі яшчэ не дарос. Яму ўдалося толькі пакласці свае пухлыя ручкі і ўтыкнyцца ў іх падбародкам.
На карціне пераважаюць яркія колеры. Жоўтая, сіняя і зялёная фарбы падкрэсліваюць ярка-чырвоную падкладку мантыі святога і барвовую сукенку жанчыны. Сукенка полымем гарыць на фоне бела-блакітных аблокаў. Ніякіх знешніх эфектаў салдаты не ўбачылі ў гэтай карціне, але ўсё адчулі, што яна незвычайная, яна ўражвае. Гэта была сусветна вядомая «Сіксцінская мадонна» Рафаэля (Паводле М. Андрэева).
Решение. №287 (с. 170)
Решение 2. №287 (с. 170)
| Частка тэксту | Тып маўлення |
| 1-ы абзац | Апавяданне |
| 2–5-ы абзацы | Апісанне |
| 6-ы абзац | Разважанне |
Тэма тэксту: гісторыя выратавання сусветна вядомай карціны Рафаэля «Сіксцінская мадонна».
Асноўная думка тэксту: сапраўднае мастацтва валодае велізарнай духоўнай сілай, яно вечнае і здольнае абуджаць у душы чалавека самыя светлыя і высакародныя пачуцці.
Магчымыя загалоўкі: «Знойдзены шэдэўр», «Сіла мастацтва», «Сіксцінская мадонна».
У частцы тэксту, дзе даецца апісанне, пастаноўка знакаў прыпынку адпавядае правілам пунктуацыі пры аднародных членах сказа. Коска ставіцца паміж аднароднымі членамі, якія не звязаны злучнікамі (Шырока расплюшчаныя, удумлівыя і крыху сумныя вочы глядзяць кудысьці ўдалячынь) або звязаны паўторнымі злучнікамі. Коска не ставіцца, калі два аднародныя члены звязаны адзіночным злучальным злучнікам і (карціну незвычайнай прыгажосці і выразнасці), а таксама ў складзе фразеалагізмаў.
Аднародныя члены сказа ў апісальнай частцы выконваюць важную ролю. Яны дапамагаюць стварыць больш поўнае, дэталёвае і яскравае ўяўленне пра карціну, яе персанажаў і каларыт. Дзякуючы пералічэнню якасцей, прымет і дзеянняў, аўтар дасягае максімальнай выразнасці, дакладнасці і эмацыянальнасці ў апісанні шэдэўра, перадаючы пачуццё захаплення, якое ён выклікае.
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 8 класс, для упражнения номер 287 расположенного на странице 170 к учебнику 2020 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №287 (с. 170), авторов: Бадзевіч (Зінаіда Іванаўна), Саматыя (Ірына Мікалаеўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.