Номер 213, страница 146 - гдз по белорусскому языку 11 класс учебник Валочка, Васюковіч
Авторы: Валочка Г. М., Васюковіч Л. С., Зелянко В. У., Міхнёнак С. С., Якуба С. М.
Тип: Учебник
Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі
Год издания: 2021 - 2025
Цвет обложки: синий со статуей
ISBN: 978-985-594-975-7
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 11 классе
Сінтаксічныя і пунктуацыйныя нормы. Параграф 16. Ужыванне складаных сінтаксічных канструкцый у тэкстах розных тыпаў, стыляў і жанраў - номер 213, страница 146.
№213 (с. 146)
Условие. №213 (с. 146)
скриншот условия
213. Прачытайце. Перадайце змест тэксту, выкарыстоўваючы розныя тыпы складаных сказаў.
У мастацкім стылі выкарыстоўваецца ўсё багацце сінтаксісу беларускай мовы: простыя і складаныя сказы (усе тыпы) з апавядальнай, пытальнай, клічнай і пабуджальнай інтанацыяй; аднародныя члены сказа, зваротак, экспрэсійнае вылучэнне членаў сказа і інш. Выбар таго ці іншага тыпу сказа вызначаецца кантэкстам, сітуацыяй, асаблівасцямі стылю пісьменніка. Так, дыялогам уласцівы няпоўныя сказы: Там рака глыбокая, і ў ёй — шчупакі (І. Пташнікаў) або сказы з умоўчваннем — незакончаныя канструкцыі для ўзмацнення экспрэсіі: Бывала, у нас там, дома, у гэтую пару... (К. Чорны). Безасабовыя сказы ўжывальныя пры апісанні з’яў прыроды, псіхічнага або фізічнага стану чалавека ці жывой істоты: У той год з вясны вельмі дажджыла (Я. Колас). З дапамогай назыўных сказаў ствараюцца малюнкі прыроды, апісваюцца абстаноўка, прадметы, з’явы, якія ўспрымаюцца наглядна, рэальна: Раніца. Шэрае, нізкае неба (Я. Брыль). Выкарыстоўваюцца пытальныя, пабуджальныя і клічныя сказы як экспрэсійна-стылістычныя сродкі мовы, што выражаюць эмоцыі чалавека: захапленне, радасць, шкадаванне, смутак, абурэнне, здзіўленне і інш.: З чым жа, маці азёр беларускіх, мог я ў песні цябе параўнаць? (П. Прыходзька). Інверсія надае выказванню дадатковыя сэнсавыя і экспрэсійныя адценні: акцэнт прыпадае на той член сказа, які стаіць у пачатку ці ў канцы канструкцыі: Над вадою слаўся туманок, рэдкі, празрысты, які знікае адразу, як толькі прагляне сонца (А. Жук).
Паводле А. Пісарэнкi.
Адкажыце на пытанні:
1. Якімі ўмовамі вызначаецца выбар пэўнага тыпу сказа ў мастацкім стылі?
2. Якія сказы характэрны для дыялогу? Чаму?
3. Якая роля безасабовых і назыўных сказаў у мастацкім стылі?
• Выпішыце з тэксту складаны сказ з рознымі відамі сувязі частак. Пабудуйце яго схему.
Решение 1. №213 (с. 146)
Решение 2. №213 (с. 146)
Решение 3. №213 (с. 146)
1. Выбар пэўнага тыпу сказа ў мастацкім стылі вызначаецца кантэкстам, сітуацыяй, асаблівасцямі стылю пісьменніка.
2. Для дыялогу характэрны няпоўныя сказы, а таксама сказы з умоўчваннем — незакончаныя канструкцыі, якія выкарыстоўваюцца для ўзмацнення экспрэсіі.
3. Безасабовыя сказы ўжываюцца пры апісанні з’яў прыроды, псіхічнага або фізічнага стану чалавека ці жывой істоты. З дапамогай назыўных сказаў ствараюцца малюнкі прыроды, апісваюцца абстаноўка, прадметы, з’явы, якія ўспрымаюцца наглядна, рэальна.
4.Інверсія надае выказванню дадатковыя сэнсавыя і экспрэсіўныя адценні: акцэнт прыпадае на той член сказа, які стаіць у пачатку ці ў канцы канструкцыі.
Схема: [ ] : [ той ... ], (які ...).
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 11 класс, для упражнения номер 213 расположенного на странице 146 к учебнику 2021 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №213 (с. 146), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Васюковіч (Людміла Сяргееўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Міхнёнак (С С), Якуба (Святлана Міхайлаўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.