Номер 222, страница 151 - гдз по белорусскому языку 11 класс учебник Валочка, Васюковіч
Авторы: Валочка Г. М., Васюковіч Л. С., Зелянко В. У., Міхнёнак С. С., Якуба С. М.
Тип: Учебник
Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі
Год издания: 2021 - 2025
Цвет обложки: синий со статуей
ISBN: 978-985-594-975-7
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 11 классе
Сінтаксічныя і пунктуацыйныя нормы. Параграф 16. Ужыванне складаных сінтаксічных канструкцый у тэкстах розных тыпаў, стыляў і жанраў - номер 222, страница 151.
№222 (с. 151)
Условие. №222 (с. 151)
скриншот условия
На аснове тэксту падрыхтуйце невялікае паведамленне на тэму «Асаблівасці сінтаксісу навуковых тэкстаў».
Выказнік у навуковай мове часта бывае простым дзеяслоўным або састаўным іменным з асноўным кампанентам назоўнікам (асабліва ў азначэннях): Матэрыяльныя рэсурсы — гэта сродкі вытворчасці, якія ўключаюць сродкі працы і прадметы працы. У навуковым маўленні назіраецца так званае расшчапленнец выказніка, калі замест аднаго дзеяслова з канкрэтным лексічным значэннем ужываюцца назоўнік таго ж кораня і дзеяслоў з аслабленым лексічным значэннем: Даследчыкі прааналізавалі — даследчыкі зрабілі аналіз; праграма падлічвае — праграма выконвае падлікі...
У навуковых тэкстах распаўсюджаны няпэўна-асабовыя сказы: Назіранні праводзяць штогод. Дадзеныя паказчыкі лічацца аптымальнымі.
Сказы з аднароднымі членамі ў навуковых тэкстах ужываюцца для сістэматызацыі або пры класіфікацыі з’яў, прадметаў: Выкарыстаны разнастайныя метады даследавання: апісальныя, супастаўляльныя, параўнальныя, статыстычныя і інш.
Складаныя сказы ў навуковай мове сустракаюцца часцей, чым простыя, больш ужывальнымі з’яўляюцца складаназалежныя сказы, што адпавядае патрабаванням доказна-лагічнага навуковага выкладу: Трэба сказаць, што…; Варта падкрэсліць, што…; Неабходна адзначыць, што ..
Для сферы навуковых зносін уласцівы асаблівыя формы звароту: Шаноўныя калегі, Паважанае спадарства, Высокі сход, Ганаровыя госці і да т. п.
Традыцыйным для навуковага маўленчага этыкету з’яўляецца ўжыванне формы мы замест аўтарскага я: Мы лічым, што… Як было прадэманстравана намі раней… (В. Астрэйка).
Перадайце змест тэксту іншым спосабам (з дапамогай плана, тэзісаў, ключавых слоў або табліцы). Раскажыце пра перавагі кожнага са спосабаў падачы інфармацыі.
• З улікам прыведзенай інфармацыі прааналізуйце сінтаксічныя асаблівасці тэксту, выбранага вамі з вучэбнага дапаможніка для 11-га класа (па біялогіі, геаграфіі і г. д.).Решение 1. №222 (с. 151)
Решение 2. №222 (с. 151)
Решение 3. №222 (с. 151)
Сінтаксіс навуковых тэкстаў мае шэраг адметных рыс. Выказнік у навуковай мове часта бывае састаўным іменным, дзе асноўны кампанент — назоўнік (Матэрыяльныя рэсурсы — гэта сродкі вытворчасці). Таксама шырока выкарыстоўваецца так званае расшчэпленне выказніка, калі замест дзеяслова ўжываецца спалучэнне назоўніка і дзеяслова з аслабленым значэннем: даследчыкі зрабілі аналіз; праграма выконвае падлікі.
У навуковых працах распаўсюджаны няпэўна-асабовыя сказы (Назіранні праводзяць штогод). Для сістэматызацыі і класіфікацыі з'яў і прадметаў актыўна ўжываюцца сказы з аднароднымі членамі (Выкарыстаны разнастайныя метады даследавання: апісальны, супастаўляльны, параўнальны).
Складаныя сказы ў навуковай мове сустракаюцца часцей, чым простыя. Найбольш ужывальнымі з'яўляюцца складаназалежныя сказы, што адпавядае патрабаванням доказна-лагічнага выкладу. Часта выкарыстоўваюцца канструкцыі: Трэба сказаць, што...; Варта падкрэсліць, што...; Неабходна адзначыць, што... .
Для сферы навуковых зносін уласцівы спецыфічныя формы звароту: Шаноўныя калегі, Паважанае спадарства, Высокі сход. Традыцыяй навуковага этыкету з'яўляецца выкарыстанне займенніка мы замест аўтарскага я: Мы лічым, што...; Як было прадэманстравана намі раней... .
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 11 класс, для упражнения номер 222 расположенного на странице 151 к учебнику 2021 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №222 (с. 151), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Васюковіч (Людміла Сяргееўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Міхнёнак (С С), Якуба (Святлана Міхайлаўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.