Номер 67, страница 50 - гдз по белорусскому языку 11 класс учебник Валочка, Васюковіч
Авторы: Валочка Г. М., Васюковіч Л. С., Зелянко В. У., Міхнёнак С. С., Якуба С. М.
Тип: Учебник
Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі
Год издания: 2021 - 2025
Цвет обложки: синий со статуей
ISBN: 978-985-594-975-7
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 11 классе
Сінтаксічныя і пунктуацыйныя нормы. Параграф 6. Правілы ўжывання дзеепрыслоўных і дзеепрыметнікавых зваротаў - номер 67, страница 50.
№67 (с. 50)
Условие. №67 (с. 50)
скриншот условия
67. Прачытайце. На аснове тэксту сфармулюйце і запішыце правілы ўжывання дзеепрыслоўных словазлучэнняў.
Няўмелае выкарыстанне дзеепрыслоўя прыводзіць да памылак: Гледзячы на залацістае поле пшаніцы, сэрца напаўняецца радасцю. Каб пазбагнуць такіх памылак, трэба кіравацца наступным.
Дзеепрыслоўе, абазначаючы дадатковае дзеянне, адносіцца не толькі да выказніка, але і да дзейніка. Адпаведна і асноўнае дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам, і дадатковае, выражанае дзеепрыслоўем, павінна выконвацца той самай асобай або прадметам.
Сказы, у якіх дзеянні, абазначаныя дзеясловам і дзеепрыслоўем, належаць розным дзейнікам, сэнсава і граматычна няправільныя, у іх парушаецца і лагічнасць, і правільнасць маўлення: 1) У мяне, згадаўшы радкі з пісьма, міжволі выкаціліся слёзы. 2) Яму балюча зашчыміла сэрца, уявіўшы разгублены, заплаканы твар сябра. 3) Цяпер, перачытваючы ліст ад Уладзіміра, часта прыгадваецца дзяцінства.
Як праверыць, ці правільна ўжыта дзеепрыслоўе?
Першы прыём — трансфармацыйны: перабудоўваем сказ. Замяняем дзеепрыслоўе дзеясловам і злучаем аднародныя выказнікі злучнікам і: Дрэвы скрыпелі, пагойдваючыся ад ветру — Дрэвы пагойдваліся ад ветру і скрыпелі.
Другі прыём — перастаноўка дзеепрыслоўнага словазлучэння бліжэй да дзейніка: Дрэвы, пагойдваючыся ад ветру, скрыпелі.
У безасабовых сказах дзеепрыслоўе ўжываецца толькі тады, калі яно адносіцца да неазначальнай формы дзеяслова (пры гэтым выказнік выражаны спалучэннем безасабовага дзеяслова або прэдыкатыўных прыслоўяў трэба, неабходна, нельга, можна, варта з інфінітывам): На чужы лоб сягаючы, трэба і свой падставіць (Прыказка).
Калі ж у безасабовым сказе інфінітыва няма або яго ролю выконваюць словы відаць, чуваць, то дзеепрыслоўе ўжываць нельга: 1) Адчувалася, слухаючы выступіўшую: тое, што яна гаварыла, ніколі не забудзе. 2) Там, у кіно, гледзячы на яе, мне падумалася, што Таня прыгажэйшая за Аню.
Адпаведна няправільным будзе сказ Прыгледзеўшыся, мне была відаць знаёмая фігура. Правільным будзе сказ, у якім выказнік выражаны спалучэннем прэдыкатыўнага прыслоўя можна з інфінітывам убачыць: Прыгледзеўшыся, можна было ўбачыць знаёмую фігуру (Паводле І. Лепешава).
Няправільна пабудаваныя сказы-прыклады запішыце, выправіўшы памылкі.
Решение 1. №67 (с. 50)
Решение 2. №67 (с. 50)
Решение 3. №67 (с. 50)
1) Згадаўшы радкі з пісьма, я не стрымаў слёз.
2) Убачыўшы разгублены, заплаканы твар сябра, ён адчуў, як балюча зашчаміла сэрца.
3) Перачытваючы ліст ад Уладзіміра, я часта прыгадваю дзяцінства.
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 11 класс, для упражнения номер 67 расположенного на странице 50 к учебнику 2021 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №67 (с. 50), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Васюковіч (Людміла Сяргееўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Міхнёнак (С С), Якуба (Святлана Міхайлаўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.