Номер 73, страница 54 - гдз по белорусскому языку 8 класс учебник Бадзевіч, Саматыя
Авторы: Бадзевіч З. І., Саматыя І. М.
Тип: Учебник
Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі
Год издания: 2020 - 2025
Цвет обложки: синий со статуей
ISBN: 978-985-594-583-4
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 8 классе
Сінтаксіс і пунктуацыя. Параграф 9. Віды падпарадкавальнай сувязі ў словазлучэнні: дапасаванне, кіраванне, прымыканне - номер 73, страница 54.
№73 (с. 54)
Условие. №73 (с. 54)
скриншот условия
73. Уважліва прачытайце тэкст. Падрыхтуйцеся да яго вуснага пераказу, складзіце план. Па магчымасці праілюструйце тэарэтычныя палажэнні свайго тэксту прыкладамі, падабранымі з дапамогай даведнікаў, інтэрнэту.
Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове
(у параўнанні з рускай)
У беларускай і рускай мовах аднолькавыя па значэнні словы ў некаторых выпадках маюць разыходжанні ў дапасаванні або кіруюцца рознымі склонавымі формамі.
Так, у беларускай мове лічэбнікі два (абодва), тры, чатыры звязваюцца з назоўнікамі дапасаваннем, а назоўнікі маюць форму назоўнага склону множнага ліку: два вучні, абодва браты, тры дубы, чатыры сталы. У рускай мове словы ў такіх словазлучэннях звязваюцца кіраваннем, а назоўнікі пры лічэбніках маюць форму роднага склону адзіночнага ліку: два ученика, оба брата, три дуба, четыре стола.
Дзеясловы са значэннем ветлівасці тыпу дзякаваць, выбачаць, дараваць у беларускай мове кіруюць давальным склонам: дараваць сябру, дзякаваць настаўніку. У рускай мове адпаведныя дзеясловы патрабуюць вінавальнага склону: благодарить учителя, простить сына.
Дзеясловы смяяцца, жартаваць, насміхацца, кпіць і іншыя ў беларускай мове кіруюць назоўнікамі (займеннікамі) роднага склону з прыназоўнікам з (са): жартаваць з сябра, кпіць са знаёмага. У рускай мове такія дзеясловы кіруюць творным склонам з прыназоўнікам над: шутить над другом, подтрунивать над знакомым.
Дзеясловы хварэць, захварэць і прыметнік хворы ў беларускай мове кіруюць вінавальным склонам з прыназоўнікам на: хварэць на грып, захварэць на адзёр, хворы на ангіну. У рускай мове назоўнікі ў такіх словазлучэннях маюць форму творнага склону без прыназоўніка: больной гриппом, заболеть ангиной.
Дзеясловы жаніць, жаніцца ў беларускай мове ўжываюцца з назоўнікамі (займеннікамі) творнага склону з прыназоўнікам з (са): жаніць з суседкай, жаніцца са Святланай. У рускай мове такога тыпу словазлучэнні ўжываюцца з назоўнікамі меснага склону з прыназоўнікам на: женили на соседке, женился на Светлане.
У беларускай мове пры дапамозе прыназоўніка па дзеясловы і назоўнікі са значэннем дзеяння кіруюць месным склонам назоўнікаў множнага ліку: хадзіць па зцежках, гуляць па вечарах. У рускай мове ў такім выпадку залежнае слова стаіць у давальным склоне: ходить по знакомым тропинкам, гулять по вечерам.
Дзеясловы са значэннем руху ісці, бегчы, плысці і волевыяўлення — паслаць, адправіць, выправіць пры абазначэнні мэты дзеяння ў беларускай мове ўтвараюць словазлучэнні з вінавальным склонам назоўніка ці займенніка з прыназоўнікамі па: паслаць па доктара, схадзіць па хлеб, пайсці па яго.
Калі з гэтымі дзеясловамі ўжываюцца словы грыбы, ягады (ці іх канкрэтныя назвы), то назоўнікі маюць форму вінавальнага склону з прыназоўнікам у: пайсці ў грыбы, паехаць у суніцы.
У рускай мове пры такіх дзеясловах назоўнік і займеннік ужываюцца ў форме творнага склону з прыназоўнікам за: паслаць за доктором, сходить за хлебом, пойти за ним, поехать за земляникой, пойти за грибами.
Дзеясловы са значэннем думкі, маўлення, пачуцця тыпу гаварыць, казаць, распытваць, разважаць, думаць, клапаціцца спалучаюцца з назоўнікамі (займеннікамі) у форме вінавальнага склону з прыназоўнікам пра: думаць пра будучае, разважаць пра твор, клапаціцца пра дзяцей. У рускай мове адпаведныя дзеясловы спалучаюцца з назоўнікамі ў форме меснага склону з прыназоўнікам о (об): думать о будущем, рассуждать о произведении, заботиться о детях.
У словазлучэннях з галоўным словам, выражаным прыметнікам ці прыслоўем у форме вышэйшай ступені параўнання, залежнае слова мае форму вінавальнага склону з прыназоўнікам за: старэйшы за бацьку, ярчэй за святло. У рускай мове ў такіх словазлучэннях залежнае слова мае форму роднага склону без прыназоўніка: старше отца, ярче света.
У беларускай мове шмат іншых спецыфічных словазлучэнняў: пісаць на адрас, паехаць да брата, стаяць ля (каля) акна, некалькі разоў на тыдзень, падобны да каго, загадчык аддзела, ехаць у млын, сказаць пад сакрэтам, пазбавіцца клопату, бачыць на свае вочы, шаптаць праз зубы і інш.
Решение. №73 (с. 54)
Решение 2. №73 (с. 54)
1. Адрозненні ў дапасаванні і кіраванні ў беларускай і рускай мовах.
2. Ужыванне лічэбнікаў два (абодва), тры, чатыры з назоўнікамі.
3. Кіраванне дзеясловаў ветлівасці: дзякаваць, выбачаць, дараваць.
4. Кіраванне дзеясловаў са значэннем насмешкі: смяяцца, жартаваць, кпіць.
5. Кіраванне дзеясловаў хварэць, захварэць і прыметніка хворы.
6. Кіраванне дзеясловаў ажаніць, жаніцца.
7. Ужыванне прыназоўніка па для абазначэння месца дзеяння.
8. Канструкцыі з дзеясловамі руху для абазначэння мэты (паслаць па доктара, пайсці ў грыбы).
9. Кіраванне дзеясловаў думкі, маўлення, пачуцця (думаць пра будучае).
10. Словазлучэнні з прыметнікам ці прыслоўем у вышэйшай ступені параўнання (старэйшы за бацьку).
11. Іншыя спецыфічныя словазлучэнні ў беларускай мове.
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 8 класс, для упражнения номер 73 расположенного на странице 54 к учебнику 2020 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №73 (с. 54), авторов: Бадзевіч (Зінаіда Іванаўна), Саматыя (Ірына Мікалаеўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.