Номер 83, страница 61 - гдз по белорусскому языку 8 класс учебник Бадзевіч, Саматыя

Белорусский язык (Беларуская мова), 8 класс Учебник, авторы: Бадзевіч Зінаіда Іванаўна, Саматыя Ірына Мікалаеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020

Авторы: Бадзевіч З. І., Саматыя І. М.

Тип: Учебник

Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі

Год издания: 2020 - 2025

Цвет обложки: синий со статуей

ISBN: 978-985-594-583-4

Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Популярные ГДЗ в 8 классе

Сінтаксіс і пунктуацыя. Параграф 10. Свабодныя і несвабодныя словазлучэнні (азнаямленне) - номер 83, страница 61.

№83 (с. 61)
Условие. №83 (с. 61)
скриншот условия
Белорусский язык (Беларуская мова), 8 класс Учебник, авторы: Бадзевіч Зінаіда Іванаўна, Саматыя Ірына Мікалаеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020, страница 61, номер 83, Условие Белорусский язык (Беларуская мова), 8 класс Учебник, авторы: Бадзевіч Зінаіда Іванаўна, Саматыя Ірына Мікалаеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020, страница 61, номер 83, Условие (продолжение 2) Белорусский язык (Беларуская мова), 8 класс Учебник, авторы: Бадзевіч Зінаіда Іванаўна, Саматыя Ірына Мікалаеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020, страница 61, номер 83, Условие (продолжение 3) Белорусский язык (Беларуская мова), 8 класс Учебник, авторы: Бадзевіч Зінаіда Іванаўна, Саматыя Ірына Мікалаеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020, страница 61, номер 83, Условие (продолжение 4)

83. Пазнаёмцеся з артыкулам «Лексічна-педычнага слоўніка юнага філолага». Падрыхтуйцеся да пераказу тэксту, вызначыўшы апорныя словазлучэнні. Тэарэтычныя палажэнні можна ілюстраваць уласнымі прыкладамі.

Словы ў сказе звязаны адно з адным граматычна і па сэнсе. Граматычныя сувязі забяспечваюць граматычную правільнасць маўлення. Прыклады граматычных сувязей: дапасаванне прыметніка з назоўнікам у родзе, ліку, склоне (спелы колас — спелая вішня — спелы яблык — спелыя плады), дзеяслоўнае кіраванне назоўніка ў форме роднага, вінавальнага склону, напрыклад (забіваю цвік, выйшаў на вуліцу, займаліся спортам).

Сэнсавыя сувязі забяспечваюць правільнасць выказвання па сэнсе.

Ужываючы словы ў маўленні, мы павінны дапасоўваць яго па сэнсе да іншых слоў. Гэта сэнсавае дапасаванне выражаецца ў двух тыпах славеснай спалучальнасці — семантычнай і лексічнай.

Семантычная спалучальнасць слова — гэта здольнасць слова спалучацца з цэлымі класамі слоў, якія аб’ядноўваюцца агульнасцю сэнсу. Напрыклад, дзеясловы думаць, меркаваць, радавацца, сумаваць і іншыя адпавядаюць класу назоўнікаў, якія абазначаюць розны стан чалавека (гэта і ёсць адзін з семантычных тыпаў). Прыклады лексічных груп: хлопчык, дзядуля, праца, доктар, настаўніца і інш. Толькі ў казцы ці ў фантастычным апавяданні можна выкарыстаць выразы тыпу Каза задумалася. Шафа засмяялася.

Лексічная спалучальнасць слова — гэта яго здольнасць уступаць у спалучэнні не з любым словам якога-небудзь семантычнага класа, а толькі з некаторымі, аб’яднаных агульным сэнсам — “мноства, сукупнасць”: статак, табун, чарада, рой, касяк і інш.

Пры неабходнасці абазначыць мноства пэўнай жывёлы мы выбераем толькі адно з гэтых слоў, іншыя будуць неспалучальнымі. Кажуць: статак кароў, табун коней, чарада птушак, рой пчол, касяк рыбы (але не «статак рыбы», «чарада пчол», «рой коней» і інш.).

Пішуць: здзейсніць напад, правесці агляд, даць параду. Відавесна, дзеясловы здзейсніць, правесці, даць у гэтых спалучэннях маюць адну і тую ж ролю — «адзеяслоўліваюць» назоўнік, які пры неабходнасці лёгка ператварыць у дзеяслоў, роўны па сэнсе ўсяму словазлучэнню: напасці, агледзець, параіць. Аднак мова дакладна размяжоўвае спалучальнасць гэтых дзеясловаў (і назоўнікаў з дзеясловамі), і ні адзін чалавек, які добра валодае, не скажа і не напіша «здзейсніць параду» ці «выконвалі супраціўленне».

Уражвае тая выбіральная сіла масці чалавека, які гаворыць на роднай для яго мове: ён не памыліцца, не зблытае звароты — страціць цярпенне і патраціць грошы. Але якім складаным павінен быць той маўленчы апарат, які кіруе лексічнай спалучальнасцю!

Выбіральнасць мовы ў слоўных спалучэннях спараджае яе нацыянальную самабытнасць і выразнасць. Гэтыя якасці фарміруюцца вякамі, у працэсе працяглага ўжывання слова. Яны адрозніваюць адну мову ад другой і складаюць галоўную цяжкасць пры авалодданні кожнай мовай.

Парадак сінтаксічнага разбору словазлучэння

1. Выдзеліце словазлучэнне са сказа.

2. Вызначце будову словазлучэння: знайдзіце галоўнае і залежнае словы.

3. Укажыце, якімі часцінамі мовы выражаны галоўнае і залежнае словы.

4. Устанавіце від падпарадкавальнай сувязі паміж галоўным і залежным словамі.

5. Укажыце граматычнае значэнне словазлучэння. Падбярыце, калі магчыма, сінанімічныя словазлучэнні.

Узор разбору

Пушыста ўсцілае дол густая дзераза (А. Жук).

Вусны разбор

У гэтым сказе тры словазлучэнні: густая дзераза, пушыста ўсцілае, усцілае дол.

Густая дзераза. Галоўнае слова — дзераза, выражана назоўнікам. Залежнае слова — густая, выражана прыметнікам, які дапасуецца да слова дзераза ў форме роднага, адзіночнага ліку, жаночага роду, адзіночнага ліку. Від падпарадкавальнай сувязі — дапасаванне. Граматычнае значэнне: прадмет і яго прымета.

Пушыста ўсцілае. Галоўнае слова — усцілае, выражана дзеясловам. Залежнае слова — пушыста, выражана прыслоўем. Від падпарадкавальнай сувязі — прымыканне. Граматычнае значэнне: дзеянне і яго прымета.

Усцілае дол. Галоўнае слова — усцілае, выражана дзеясловам. Залежнае слова — дол, выражана назоўнікам у форме вінавальнага склону. Від падпарадкавальнай сувязі — кіраванне. Граматычнае значэнне: дзеянне і прадмет, на які яно пераходзіць.

Пісьмовы разбор

я к а я?

густая дзераза (дапасаванне; прадмет і яго прымета);

прым. наз.

я к?

пушыста ўсцілае (прымыканне; дзеянне і яго прымета);

прысл. дзеясл.

ш т о?

усцілае дол (кіраванне; дзеянне і прадмет).

дзеясл. наз.

Решение. №83 (с. 61)
Белорусский язык (Беларуская мова), 8 класс Учебник, авторы: Бадзевіч Зінаіда Іванаўна, Саматыя Ірына Мікалаеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020, страница 61, номер 83, Решение
Решение 2. №83 (с. 61)

Парадак сінтаксічнага разбору словазлучэння

1. Выдзеліце словазлучэнне са сказа.

2. Вызначце будову словазлучэння: знайдзіце галоўнае і залежнае словы.

3. Укажыце, якімі часцінамі мовы выражаны галоўнае і залежнае словы.

4. Устанавіце від падпарадкавальнай сувязі паміж галоўным і залежным словамі.

5. Укажыце граматычнае значэнне словазлучэння. Падбярыце, калі магчыма, сінанімічныя словазлучэнні.

Узор разбору

Пушыста ўсцілае дол густая дзераза (А. Жук).

Вусны разбор

У гэтым сказе тры словазлучэнні: густая дзераза, пушыста ўсцілае, ўсцілае дол.

Густая дзераза. Галоўнае слова — дзераза, выражана назоўнікам. Дзераза (я к а я?) густая. Залежнае слова — густая, выражана прыметнікам, які дапасуецца да слова дзераза ў форме назоўнага склону, жаночага роду, адзіночнага ліку. Від падпарадкавальнай сувязі — дапасаванне. Граматычнае значэнне: прадмет і яго прымета.

Пушыста ўсцілае. Галоўнае слова — ўсцілае, выражана дзеясловам. Усцілае (я к?) пушыста. Залежнае слова — пушыста, выражана прыслоўем. Від падпарадкавальнай сувязі — прымыканне. Граматычнае значэнне: дзеянне і яго прымета.

Усцілае дол. Галоўнае слова — ўсцілае, выражана дзеясловам. Усцілае (ш т о?) дол. Залежнае слова — дол, выражана назоўнікам у форме вінавальнага склону. Від падпарадкавальнай сувязі — кіраванне. Граматычнае значэнне: дзеянне і прадмет, на які яно пераходзіць.

Пісьмовы разбор

якая?
x
густаядзераза (дапасаванне; прадмет і яго прымета);
прым.наз.
як?
x
пушыстаўсцілае (прымыканне; дзеянне і яго прымета);
прысл.дзеясл.
што?
x
усцілаедол (кіраванне; дзеянне і прадмет).
дзеясл.наз.

Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.

Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus

Присоединиться

Мы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 8 класс, для упражнения номер 83 расположенного на странице 61 к учебнику 2020 года издания для учащихся школ и гимназий.

Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №83 (с. 61), авторов: Бадзевіч (Зінаіда Іванаўна), Саматыя (Ірына Мікалаеўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.