Номер 56, страница 38 - гдз по белорусскому языку 10 класс учебник Валочка, Васюковіч
Авторы: Валочка Г. М., Васюковіч Л. С., Зелянко В. У., Міхнёнак С. С., Якуба С. М.
Тип: Учебник
Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі
Год издания: 2020 - 2025
Цвет обложки: синий со статуей
ISBN: 978-985-594-585-8
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 10 классе
Арфаэпічныя нормы. Параграф 6. Вымаўленне галосных і зычных гукаў, некаторых спалучэнняў зычных - номер 56, страница 38.
№56 (с. 38)
Условие. №56 (с. 38)
скриншот условия
56. Прачытайце. Сфармулюйце і сцісла запішыце асноўную думку кожнай часткі тэксту, а потым перакажыце яго.
Правільнае вымаўленне — істотны кампанент паняцця «культура вуснага маўлення». Існуюць адзіныя, абавязковыя для ўсіх носьбітаў мовы нормы літаратурнага вымаўлення, якія, аднак, нярэдка парушаюцца па розных прычынах.
Першая з іх — захаванне ў вымаўленні дыялектных рыс роднай гаворкі. У мастацкіх творах пісьменнікі нярэдка абгрунтавана выкарыстоўваюць такія фанетычныя дыялектызмы для маўленчай характарыстыкі персанажаў. Напрыклад, у рамане І. Мележа «Людзі на балоце» чытаем: Ціхо ты, ціхо, Ганначко! Корч ездзіў у мясцечко па дохтара.
Другой прычынай парушэння арфаэпічных норм, на думку лінгвіста А. Падлужнага, «з’яўляецца двухмоўная сітуацыя, пры якой адзін і той жа чалавек карыстаецца то рускай, то беларускай мовай. Пры слаба выпрацаваных навыках вымаўлення звычайна парушаюцца арфаэпічныя правілы як той, так і другой мовы».
Так, пад уплывам рускай мовы магчыма не зусім цвёрдае вымаўленне [ч] ([ч’алаў’эк], [ч’істы]), вымаўленне гука [в] на месцы [ў] ([настаўн’ік], [навра], [праўда]), дж вымаўляецца як спалучэнне гукаў або як [ж] ([дажджы], [джала]), часам вымаўляецца паўмяккі [р’] ([р’аб’іна], [ар’ац’]).
Трэцяя прычына памылак у вымаўленні — уплыў арфаграфіі. Іншы раз вымаўляюць словы так, як прывыклі іх пісаць: [адкус’іц’], [вучышс’а] замест [аткус’іц’], [вучыс’а] (Паводле І. Лепешава).
Растлумачце пастаноўку працяжніка ў сказах.
Падрыхтуйце вуснае выказванне на тэму «Чаму трэба захоўваць арфаэпічныя нормы?».
Решение 1. №56 (с. 38)
Решение 2. №56 (с. 38)
Решение 3. №56 (с. 38)
1. Асноўная думка першай часткі: адна з прычын парушэння літаратурных норм вымаўлення — гэта захаванне ў маўленні дыялектных асаблівасцей роднай гаворкі.
2. Асноўная думка другой часткі: парушэнні арфаэпічных норм адбываюцца з-за двухмоўнай сітуацыі і ўплыву рускай мовы, калі чалавек міжволі пераносіць правілы вымаўлення з адной мовы на другую.
3. Асноўная думка трэцяй часткі: прычынай памылак у вымаўленні можа быць уплыў арфаграфіі, калі словы вымаўляюцца так, як яны пішуцца, а не паводле арфаэпічных правіл.
У тэксце расказваецца пра тры асноўныя прычыны, з-за якіх парушаюцца нормы беларускага літаратурнага вымаўлення. Па-першае, гэта ўплыў мясцовых дыялектаў. Па-другое, памылкі ўзнікаюць у сітуацыі двухмоўя, калі на беларускае маўленне ўплывае руская мова. Па-трэцяе, людзі часта робяць памылкі ў вымаўленні, таму што арыентуюцца на напісанне слова, а не на арфаэпічныя нормы.
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 10 класс, для упражнения номер 56 расположенного на странице 38 к учебнику 2020 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №56 (с. 38), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Васюковіч (Людміла Сяргееўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Міхнёнак (С С), Якуба (Святлана Міхайлаўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.