Номер 12, страница 11 - гдз по белорусскому языку 11 класс учебник Валочка, Васюковіч
Авторы: Валочка Г. М., Васюковіч Л. С., Зелянко В. У., Міхнёнак С. С., Якуба С. М.
Тип: Учебник
Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі
Год издания: 2021 - 2025
Цвет обложки: синий со статуей
ISBN: 978-985-594-975-7
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 11 классе
Стылістыка. Параграф 2. Функцыянальныя стылі маўлення. Стылеўтваральныя моўныя сродкі - номер 12, страница 11.
№12 (с. 11)
Условие. №12 (с. 11)
скриншот условия
12. Прачытайце тэкст. На яго аснове раскажыце пра асаблівасці публіцыстычнага стылю.
Прызначэнне публіцыстыкі — паведамляць навіны штодзённага жыцця, культуры, навукі, растлумачваць грамадска-палітычныя пытанні. Гэтым выклікана, з аднаго боку, выкарыстанне грамадска-палітычнай тэрміналогіі, з другога боку — моўных сродкаў для выказвання настрою, пачуццяў, у прыватнасці эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі. У публіцыстычным творы арганічна спалучаюцца лагічна-абстрактная, або навуковая, і эмацыянальна-вобразная, або мастацкая, формы адлюстравання рэчаіснасці.
Разгледзім некаторыя стылёвыя рысы наступнага тэксту:
Кніга — гэта вечны, незгасальны агонь людскога сэрца і розуму. На працягу вякой яна была адным з самых поўных сродкаў перадачы вопыту з пакалення ў пакаленне. Яна адзіны жывы сведка чалавечага прагрэсу. Не зважаючы на новыя тэхнічныя сродкі фіксацыі і перадачы гэтага вопыту ў нашу эпоху, кніга і цяпер служыць і надалей будзе нязменна служыць чалавеку («Помнікі гісторыі і культуры Беларусі»).
Тэкст вызначаецца актуальнасцю тэмы (значэнне кнігі, ведаў). Яму ўласцівы пафаснасць, узнёсласць; наяўнасць словазлучэнняў, характэрных для публіцыстычнага стылю: незгасальны агонь, жывы сведка, наша эпоха, нязменна служыць і г. д. З дапамогай гэтых моўных сродкаў перадаецца адкрытая ацэначнасць, эмацыянальнасць маўлення. АўтарскаяМ пазіцыя адлюстроўвае пашыраны ў грамадстве пункт погляду (А. Каўрус).
Решение 1. №12 (с. 11)
Решение 2. №12 (с. 11)
Решение 3. №12 (с. 11)
Прызначэнне публіцыстычнага стылю — паведамляць навіны штодзённага жыцця, культуры, навукі і растлумачваць грамадска-палітычныя пытанні. Гэтым выклікана спалучэнне ў ім, з аднаго боку, грамадска-палітычнай тэрміналогіі, а з другога — моцных моўных сродкаў для выказвання настрою, пачуццяў, у прыватнасці эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі.
У публіцыстычным творы арганічна спалучаюцца лагічна-абстрактная (навуковая) і эмацыянальна-вобразная (мастацкая) формы адлюстравання рэчаіснасці.
Таксама для гэтага стылю характэрны:
Актуальнасць тэмы, пафаснасць і ўзнёсласць.
Наяўнасць характэрных словазлучэнняў, такіх як незгасальны агонь, жывы сведка, наша эпоха, нязменна служыць.
Адкрытая ацэначнасць і эмацыянальнасць маўлення.
Выразная аўтарская пазіцыя, якая адлюстроўвае пашыраны ў грамадстве пункт погляду.
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 11 класс, для упражнения номер 12 расположенного на странице 11 к учебнику 2021 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №12 (с. 11), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Васюковіч (Людміла Сяргееўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Міхнёнак (С С), Якуба (Святлана Міхайлаўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.