Номер 13, страница 12 - гдз по белорусскому языку 11 класс учебник Валочка, Васюковіч
Авторы: Валочка Г. М., Васюковіч Л. С., Зелянко В. У., Міхнёнак С. С., Якуба С. М.
Тип: Учебник
Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі
Год издания: 2021 - 2025
Цвет обложки: синий со статуей
ISBN: 978-985-594-975-7
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 11 классе
Стылістыка. Параграф 2. Функцыянальныя стылі маўлення. Стылеўтваральныя моўныя сродкі - номер 13, страница 12.
№13 (с. 12)
Условие. №13 (с. 12)
скриншот условия
13. Прачытайце размову з вядомым скульптарам, прафесарам, загадчыкам кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Уладзімірам Іванавічам Слабодчыкавым, аўтарам мемарыяльнага знака «Залаты фаліянт», які быў урачыста адкрыты ў верасні 2008 года ў парку культуры і адпачынку імя Горкага ў Барысаве (Мінская вобласць) да 15-годдзя святкавання Дня беларус-кага пісьменства.
— Уладзімір Іванавіч, патлумачце, у чым арыгінальнасць задумкі «Залато-га фаліянта».
— Мемарыяльны знак уяуляе сабой скульптуру ў выглядзе жанчыны, якая трымае над галавой кнігу. Такі ж самы выгляд мела аднайменная бронзавая статуэтка, якая ўручалася пераможцам 46-га рэспубліканскага конкурсу «Ма-стацтва кнігі».
Жаночы вобраз — гэта сімвал жаночага пачатку і пачатку ўсяго ў прынцыпе. Але гэта жаночая постаць вельмі стылізавана. Гэта, хутчэй, проста сілуэт, які не павінен адцягваць ад галоўнага — ад фаліянта. Сам фаліянт уяуляе сабой аб'ёмны малюнак кнігі, дзе да-кладна відаць дзве старонкі. На першай я зрабіў дакладную копію першай старонкі скарынаўскай Бібліі, вядомай усім, на другой — яшчэ адзін малюнак самага першага кнігавыдаўца Беларусі.
— Такім чынам, пры стварэнні і бронзавай статуэткі, і па-мятнага знака вы адштурхоуваліся ад вытокау беларускага кніга-друкавання.
— Сапраўды так. Мы вярнуліся да самай першай кнігі, выпушча-най на старабеларускай мове нашым суайчыннікам Ф. Скарынам. І тут усё становішча вельмі сімвалічным: проста кніга, самая першая кніга і кніга за найлепшую кнігу (маецца на ўвазе ўзнагарода ў кон-курсе). Мне гэта ідэя здаецца ўдалай, бо яна праверана часам і на працягу гадоў будзе актуальнай, хоць я дапускаю, што магчымыя сякія-такія змены ці дапаўненні. У гэтай традыцыйнасці закладзена ўсё тое, што я хацеў выказаць...
Вызначце стыль і жанр маўлення. Назавіце характэрныя прыметы гэтага стылю, пацвердзіце свой адказ прыкладамі з тэксту. У чым асаблівасць будовы тэксту, створанага ў гэтым жанры?
Якое пытанне вы маглі б задаць аўтару бронзавай статуэткі і памятнага знака? Сфармулюйце і запішыце гэта пытанне.
Разгледзьце малюнак бронзавай статуэткі і памятнага знака (на вокладцы вучэбнага дапаможніка). Апішыце скульптуру з апорай на тэкст.
Решение 1. №13 (с. 12)
Решение 2. №13 (с. 12)
Решение 3. №13 (с. 12)
1. Стыль маўлення — публіцыстычны, жанр — інтэрв’ю.
Характэрныя прыметы гэтага стылю: інфарматыўнасць (мемарыяльнага знака «Залаты фаліянт», які быў урачыста адкрыты ў верасні 2008 года ў парку культуры і адпачынку імя Горкага ў Барысаве (Мінская вобласць) да 15-годдзя святкавання Дня беларускага пісьменства); ацэначнасць (Мне гэта ідэя здаецца ўдалай); дыялагічная форма.
Асаблівасць будовы тэксту, створанага ў жанры інтэрв’ю, — гэта наяўнасць пытанняў і адказаў, а таксама ўступнай часткі (прадмоўкі), якая знаёміць з тэмай размовы і яе ўдзельнікам.
2.Уладзімір Іванавіч, ці складана было працаваць над вобразам, ведаючы, што ён павінен быць адначасова і манументальным (мемарыяльны знак), і камерным (статуэтка для ўзнагароды)?
3. Скульптура ўяўляе сабой стылізаваную жаночую постаць, якая трымае над галавой раскрытую кнігу-фаліянт. Жаночы вобраз з’яўляецца сімвалам жаночага пачатку і пачатку ўсяго. Фігура выканана ў выглядзе простага сілуэта, каб не адцягваць увагу ад галоўнага элемента — кнігі. На адной старонцы кнігі размешчана дакладная копія першай старонкі скарынаўскай Бібліі, а на другой — малюнак самога першага кнігавыдаўца Беларусі.
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 11 класс, для упражнения номер 13 расположенного на странице 12 к учебнику 2021 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №13 (с. 12), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Васюковіч (Людміла Сяргееўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Міхнёнак (С С), Якуба (Святлана Міхайлаўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.