Номер 126, страница 90 - гдз по белорусскому языку 11 класс учебник Валочка, Васюковіч
Авторы: Валочка Г. М., Васюковіч Л. С., Зелянко В. У., Міхнёнак С. С., Якуба С. М.
Тип: Учебник
Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі
Год издания: 2021 - 2025
Цвет обложки: синий со статуей
ISBN: 978-985-594-975-7
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 11 классе
Сінтаксічныя і пунктуацыйныя нормы. Параграф 9. Правілы пабудовы сказаў з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі, знакі прыпынку - номер 126, страница 90.
№126 (с. 90)
Условие. №126 (с. 90)
скриншот условия
126. Прачытайце тэкст. Чаму свята апошняга званка чакаюць не толькі выпускнікі? Што выражаюуць пабочныя словы ў тэксце? Спішыце, раскрываючы дужкі. Пастауце, дзе трэба, знакі прыпынку і растлумачце іх пастаноўку.
Свята апошняга званка
Кожны навучальны год у школе завяршаецца гэтым традыцыйным урачыстым мерапрыемствам. І хоць «званок» гэты (на)сапраўднаму апошні толькі для выпускнікоў з (не)цярпеннем чакаюць свята апошняга званка ўсе вучні. СН Бо наперадзе іх чакае лета і самыя доўгія школьныя канікулы.
Праўда саміх выпускнікоў чакаюць ужо (не)канікулы а першыя ў жыцці экзамены...
На свяце апошняга званка заўжды шмат кветак. І вельмі шмат гасцей.
І канечне самы кранальны момант свята — гэта калі для выпускнікоў гучыць іх самы апошні школьны званок. А адбываецца гэта такім чынам: самы рослы вучань выпускнога класа садзіць сабе на плячо каго(сьці) з (перша)класніКаў і так яны разам праходзяць уздоўж шарэнгі вучняў. А (перша)класнік у гэты час з усяе сілы трасе над галавой маленькім званочкам...
Праўда бываюць гады калі сярод вучняў выпускнога класа няма больш(менш) рослых. І тады маленькага (перша)класніка са званочкам проста вядуць за руку...
Але званочак усё роўна звініць. І гэтак жа весела і звонка ён будзе звінець праз тры месяцы першага верасня...
Значыць школьнае жыццё будзе працягвацца далей (Г. Ауласенка).
Решение 1. №126 (с. 90)
Решение 2. №126 (с. 90)
Решение 3. №126 (с. 90)
Свята апошняга званка чакаюць не толькі выпускнікі, а ўсе вучні, таму што наперадзе іх чакае лета і самыя доўгія школьныя канікулы.
Пабочныя словы ў тэксце выражаюць розныя адносіны таго, хто гаворыць, да выказваемай думкі: упэўненасць (канечне), ацэнка ступені пэўнасці паведамлення (праўда), указанне на сувязь думак (значыць).
Свята апошняга званка
Кожны навучальны год у школе завяршаецца гэтым традыцыйным урачыстым мерапрыемствам. І, хоць «званок» гэты па-сапраўднаму апошні толькі для выпускнікоў, з нецярпеннем чакаюць свята апошняга званка ўсе вучні.сн Бо наперадзе іх чакае лета і самыя доўгія школьныя канікулы.
Праўда, саміх выпускнікоў чакаюць ужо не канікулы, а першыя ў жыцці экзамены...
На свяце апошняга званка заўжды шмат кветак. І вельмі шмат гасцей.
І, канечне, самы кранальны момант свята — гэта калі для выпускнікоў гучыць іх самы апошні школьны званок. А адбываецца гэта такім чынам: самы рослы вучань выпускнога класа садзіць сабе на плячо кагосьці з першакласнікаў, і так яны разам праходзяць уздоўж шарэнгі вучняў. А першакласнік у гэты час з усяе сілы трасе над галавой маленькім званочкам...
Праўда, бываюць гады, калі сярод вучняў выпускнога класа няма больш-менш рослых. І тады маленькага першакласніка са званочкам проста вядуць за руку...
Але званочак усё роўна звініць. І гэтак жа весела і звонка ён будзе звінець праз тры месяцы першага верасня...
Значыць, школьнае жыццё будзе працягвацца далей (Г. Аўласенка).
Тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку
І, хоць «званок» гэты па-сапраўднаму апошні толькі для выпускнікоў, з нецярпеннем чакаюць свята апошняга званка ўсе вучні. – коска ставіцца паміж часткамі складаназалежнага сказа (даданая саступальная частка з падпарадкавальным злучнікам хоць стаіць перад галоўнай).
Праўда, саміх выпускнікоў чакаюць ужо не канікулы, а першыя ў жыцці экзамены... – першай коскай выдзяляецца пабочнае слова праўда; другая коска ставіцца перад проціпастаўным злучнікам а паміж аднароднымі членамі сказа.
І, канечне, самы кранальны момант свята... – коскамі з двух бакоў выдзяляецца пабочнае слова канечне.
...садзіць сабе на плячо кагосьці з першакласнікаў, і так яны разам праходзяць уздоўж шарэнгі вучняў. – коска ставіцца паміж часткамі складаназлучанага сказа, звязанымі злучальным злучнікам і.
Праўда, бываюць гады, калі сярод вучняў выпускнога класа няма больш-менш рослых. – першай коскай выдзяляецца пабочнае слова праўда; другая коска ставіцца паміж часткамі складаназалежнага сказа (перад даданай азначальнай часткай, уведзенай злучнікам калі).
Значыць, школьнае жыццё будзе працягвацца далей... – коскай выдзяляецца пабочнае слова значыць.
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 11 класс, для упражнения номер 126 расположенного на странице 90 к учебнику 2021 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №126 (с. 90), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Васюковіч (Людміла Сяргееўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Міхнёнак (С С), Якуба (Святлана Міхайлаўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.