Номер 129, страница 91 - гдз по белорусскому языку 11 класс учебник Валочка, Васюковіч
Авторы: Валочка Г. М., Васюковіч Л. С., Зелянко В. У., Міхнёнак С. С., Якуба С. М.
Тип: Учебник
Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі
Год издания: 2021 - 2025
Цвет обложки: синий со статуей
ISBN: 978-985-594-975-7
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 11 классе
Сінтаксічныя і пунктуацыйныя нормы. Параграф 9. Правілы пабудовы сказаў з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі, знакі прыпынку - номер 129, страница 91.
№129 (с. 91)
Условие. №129 (с. 91)
скриншот условия
129. Прачытайце тэкст. Вызначце яго асноўную думку.
Няскораная Цытадэль
У Музеі абароны Брэсцкай крэпасці захоўваецца копія карціны польскага мастака Марціна Залескага. Яна дае ўяўленне аб тым, як выглядала гэта збудаванне ў яго першапачатковым выглядзе ў 1840 годзе. Цяпер Брэсцкая крэпасць бясспрэчна прыцягвае ўвагу як помнік ваеннай гісторыі дзе перакрэсліваліся інтарэсы многіх еўрапейскіх дзяржаў і дазваляе меркаваць пра развіццё ваеннага дойлідства сярэдзіны XIX стагоддзя.
Пабудаваная на месцы старажытнага Бярэсця ў далейшым — Брэст-Літоўская крэпасць была адкрыта 26 красавіка 1842 года. Узвядзенне ў 1878—1888 гадах лініі фартоў зрабіла крэпасць важным стратэгічным вузлом на заходніх межах Расійскай імперыі. Мадэрнізаваў фарты ў пачатку мінулага стагоддзя ваенны інжынер Дзмітрый Карбышаў. Ядро крэпасці складалася з Цытадэлі, або Цэнтральнага ўмацавання, і трох іншых умацаванняў — Кобрынскага, Цярэспальскага і Валынскага. На тэрыторыі крэпасці размяшчаліся 14 фартоў, 5 абаронных казарм, 21 прамежкавы ахоўны пункт з кальцавой лініяй абароны ў 45 кіламетраў. Не ўсе ўмацаванні і масты захаваліся да нашых дзён. Адлік страт крэпасць вядзе з Першай сусветнай вайны. У жніўні 1914 года Вярхоўнае камандаванне рускай арміі прыняло рашэнне аб эвакуацыі ваеннаслужачых і іх сем'яў, маёмасці, зброі, боепрыпасаў. Асобыя абаронныя збудаванні былі ўзарваны. Істотныя разбурэнні прыпадаюць на перыяд жорсткіх баёў напачатку Вялікай Айчыннай вайны. К таму часу крэпасць страціла
сваё значэнне як ваенна-абаронны аб'ект, на яе тэрыторыі знаходзілася каля васьмі тысяч чалавек. На выпадак вайны прадугледжваўся выхад асабовага складу і тэхнікі, для прыкрыцця павінны былі заставацца стралковы батальён і артылерыйскі дывізіён*.
I тым не менш 22 чэрвеня 1941 года чырвонаармейскія казармы і складскія памяшканні ператварыліся ў магутны пункт супраціўлення. Па выбоінах
у сценах, абпаленай цэгле, чорным ад агню ствале дрэва, што знаходзіцца ў музеі, можна ўявіць, якою сілы абстрэл абрынуўся на абаронцаў крэпасці. Не вытрымлівалі камяні. Казематы іх налічвалася каля пяцісот былі добра прыстасаваны для вядзення бою. Аднак не ўсе казематы а таўшчыня іх вонкавых сцен дасягала двух метраў захаваліся.
У 1952 годзе ў каземаце паўночна-заходняй часткі Цытадэлі быў знойдзены надпіс «Я паміраю, але не здаюся! Бывай, Радзіма. 20/VII — 41 г.».
Людзі якім даводзілася бываць у Брэсцкай крэпасці і сэрцам дакрануцца да гераічнага мінулага безумоўна праходзілі праз Холмскія і Цярэспальскія вароты. Холмскія вароты лічацца сімвалам крэпасці і Брэста (Паводле А. Капачовай ).
Спішыце выдзеленыя сказы, расстаўляючы, дзе патрэбна, знакі прыпынку.
Да якой лексікі паводле сферы ўжывання адносяцца словы форт, казарма, казематы, батальён, дывізіён? Раскрыйце іх значэнні.
Карыстаючыся дадатковай літаратурай або інтэрнэт-рэсурсамі, падрыхтуйце паведамленне пра гераічную абарону Брэсцкай крэпасці або пра Дзмітрыя Карбышава.
Решение 1. №129 (с. 91)
Решение 2. №129 (с. 91)
Решение 3. №129 (с. 91)
Людзі, якім даводзілася бываць у Брэсцкай крэпасці і сэрцам дакрануцца да гераічнага мінулага, безумоўна, праходзілі праз Холмскія і Цярэспальскія вароты.
Словы форт, казарма, казематы, батальён, дывізіён адносяцца да ваеннай лексікі.
Форт — асобнае ўмацаванне ў сістэме абарончых збудаванняў крэпасці.
Казарма — спецыяльны будынак для размяшчэння вайскоўцаў.
Каземат — скляпеністае памяшканне ў крэпасці, абароненае ад артылерыйскага агню.
Батальён — вайсковае падраздзяленне, якое ўваходзіць у склад палка.
Дывізіён — асноўнае агнявое і тактычнае падраздзяленне ў артылерыі.
Гераічная абарона Брэсцкай крэпасці — адна з самых трагічных і мужных старонак пачатку Вялікай Айчыннай вайны. 22 чэрвеня 1941 года гарнізон крэпасці першым прыняў на сябе ўдар нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Нягледзячы на раптоўнасць нападу і значную перавагу ворага ў жывой сіле і тэхніцы, абаронцы крэпасці праявілі неверагодную стойкасць і мужнасць.
Амаль месяц у поўным акружэнні, без сувязі з камандаваннем, без вады, ежы і медыкаментаў, савецкія салдаты вялі жорсткія баі за кожны кавалак зямлі. Цытадэль, Холмскія і Цярэспальскія вароты, казармы і казематы сталі магутнымі пунктамі супраціўлення. На сценах крэпасці засталіся надпісы, якія сведчаць пра непахісную волю яе абаронцаў: «Я паміраю, але не здаюся! Бывай, Радзіма».
Подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці стаў сімвалам няскоранасці савецкага народа і яго гатоўнасці да самаахвяравання ў імя свабоды Радзімы.
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 11 класс, для упражнения номер 129 расположенного на странице 91 к учебнику 2021 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №129 (с. 91), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Васюковіч (Людміла Сяргееўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Міхнёнак (С С), Якуба (Святлана Міхайлаўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.