Номер 263, страница 160 - гдз по белорусскому языку 10 класс учебник Валочка, Васюковіч
Авторы: Валочка Г. М., Васюковіч Л. С., Зелянко В. У., Міхнёнак С. С., Якуба С. М.
Тип: Учебник
Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі
Год издания: 2020 - 2025
Цвет обложки: синий со статуей
ISBN: 978-985-594-585-8
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 10 классе
Марфалагічныя нормы. Параграф 28. Ужыванне поўных і кароткіх прыметнікаў, форм ступеней параўнання якасных прыметнікаў, прыналежных прыметнікаў. Ужыванне форм ступеней параўнання прыметнікаў і прыслоўяў - номер 263, страница 160.
№263 (с. 160)
Условие. №263 (с. 160)
скриншот условия
263. Прачытайце тэкст, ужываючы прыметнікі ў дужках у форме вышэйшай ці найвышэйшай ступені параўнання. Падбярыце да тэксту загаловак у адпаведнасці з тэмай.
Дакладна не вядома, якое балота на Зямлі (глыбокі). Але ў гэтай намінацыі маглі б паспаборнічаць за перамогу грэчаскія балоты: іх
глыбіня складае больш за трыццаць метраў! (Глыбокі) балоты ў Бела-русі — віцебскія, максімальны паказчык якіх — дзевяць метраў.
Лічыцца, што (старажытны) балоты, якія захаваліся да нашага часу, — кітайскія. Яны ўтварыліся больш за пяцьдзясят тысяч гадоў таму. Гэта значыць, што яны ў пяць разоў (стары) за беларускія.
(Вялікі) верхавое балота ў (Б/б)еларус.. — (Е/е)льня, што раз-мешчана ў (М/м)іёрск.. і (Ш/ш)аркаўшчынск.. раёнах (В/в)іцебскай вобласці. Яно значна (вялікі), чым многія балот.. (Е/е)уропы, і па велічын.. займае пятае месца сярод (Е/е)урапейск.. балот. На тэ-рыторыі (Е/е)льні знаходзіцца каля ста дваццаці (прыгожы) азёр. Таму, напэўна, жураўлі адчуваюць сябе ў гэтым азёрна-балотн.. комплекс.. лепш, чым у іншых мясцінах. Яны тысячамі спыняюцца тут падчас восеньск.. міграцыі і становяцца сапраўдн.. зоркамі эка-лагічнага фестывал.. «Журавы і журавіны Міёрскага краю» (Паводле С. Дзявяткавай).
Спішыце апошні абзац тэксту, раскрываючы дужкі і ўстаўляючы прапушчаныя канчаткі прыметнікаў і назоўнікаў. Абгрунтуйце напісанне арфаграм.
Растлумачце, як утварыліся пададзеныя ў тэксце формы ступеней параў-нання прыметнікаў і прыслоўяў.
Знайдзіце колькасна-іменныя словазлучэнні і запішыце іх, паставіўшы ў фор-му творнага склону.
Карыстаючыся інфармацыяй з розных крыніц, раскажыце пра экафест «Журавы і журавіны Міёрскага краю». Выкарыстоўвайце розныя формы ступеней параўнання.
Звярніце ўвагу!
Не ўтвараюць форм ступеней параўнання якасныя прыметнікі, якія абазначаюць колькасна нязменную якасць (голы, мёртвы, рагаты), масці жывёл (буры, вараны, пярэсты).
Таксама не ўтвараюць форм ступеней параўнання прыметнікі, якія з’яўляюцца вытворнымі назвамі колераў (бронзавы, васільковы, малінавы), складанымі прыметнікамі (цёмна-бардовы, жаўтароты).
Не ўтвараюцца простыя формы вышэйшай і найвышэйшай сту-пеней параўнання ад якасных прыметнікаў з суфіксамі -ав-, -яв-, -ляв-, -лів-, -айн-, -авіт-, -ніч-, -ічн-, -іст- (-ыст-), -уч- (-юч-), -н-, -к-, -л-, -еньк-, -утк- (-ютк-), -эзн-: перадавы, бялявы, вяртлявы, мітуслівы, сакаўны, працавіты, маляўнічы, гераічны, лясісты, калючы, налійны, горкі, хрыплы, чорненькі, бялюткі, шырачэзны.
Решение 1. №263 (с. 160)
Решение 2. №263 (с. 160)
Решение 3. №263 (с. 160)
Дакладна не вядома, якое балота на Зямлі самае глыбокае. Але ў гэтай намінацыі маглі б паспаборнічаць за перамогу грэчаскія балоты: іх глыбіня складае больш за трыццаць метраў! Самыя глыбокія балоты ў Беларусі — віцебскія, максімальны паказчык якіх — дзевяць метраў.
Лічыцца, што самыя старажытныя балоты, якія захаваліся да нашага часу, — кітайскія. Яны ўтварыліся больш за пяцьдзясят тысяч гадоў таму. Гэта значыць, што яны ў пяць разоў старэйшыя за беларускія.
Самае вялікае верхавое балота ў Беларусі — Ельня, што размешчана ў Міёрскім і Шаркаўшчынскім раёнах Віцебскай вобласці. Яно значна большае, чым многія балоты Еўропы, і па велічыні займае пятае месца сярод еўрапейскіх балот. На тэрыторыі Ельні знаходзіцца каля ста дваццаці найпрыгажэйшых азёр.
Таму, напэўна, жураўлі адчуваюць сябе ў гэтым азёрна-балотным комплексе лепш, чым у іншых мясцінах. Яны тысячамі спыняюцца тут падчас восеньскай міграцыі і становяцца сапраўднымі зоркамі экалагічнага фестывалю «Журавы і журавіны Міёрскага краю» (Паводле С. Дзявяткавай).
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 10 класс, для упражнения номер 263 расположенного на странице 160 к учебнику 2020 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №263 (с. 160), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Васюковіч (Людміла Сяргееўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Міхнёнак (С С), Якуба (Святлана Міхайлаўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.