Номер 31, страница 21 - гдз по белорусскому языку 10 класс учебник Валочка, Васюковіч
Авторы: Валочка Г. М., Васюковіч Л. С., Зелянко В. У., Міхнёнак С. С., Якуба С. М.
Тип: Учебник
Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі
Год издания: 2020 - 2025
Цвет обложки: синий со статуей
ISBN: 978-985-594-585-8
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 10 классе
Тэкст. Параграф 4. Апісанне, апавяданне, разважанне як функцыянальныя тыпы маўлення - номер 31, страница 21.
№31 (с. 21)
Условие. №31 (с. 21)
скриншот условия
31. Прачытайце тэксты. Абгрунтуйце іх прыналежнасць да аднаго з тыпаў маўлення (апавяданне, апісанне, разважанне).
I. Мы прызвычаіліся, што помнікі ставяцца з нагоды пэўных гістарычных падзей, у гонар знакамітых людзей і іх дасягненняў. Але ёсць выпадкі, калі помнік можа быць узведзены і нашаму сучасніку. Прычым не толькі жывой асобе. Ёсць у Беларусі, у слаўным горадзе Полацку, калысцы беларускай дзяржаўнасці, незвычайны помнік літары беларускага алфавіта «Ў». Гэта даніна павагі нашай Бацькаўшчыне, яе гісторыі, культуры. Мова — той стрыжань, на якім трымаецца наша існасць, тое, што адрознівае нас ад іншых народаў. Літара «Ў» — адметны сімвал нашай мовы, які вызначае яе непаўторнасць. Гэта літара — таксама наша культурная спадчына. Прычым спадчына жывая (Паводле А. Бяганскага).
II. Помнік літары «Ў» у Полацку ўстаноўлены ў 2003 годзе. Аўтар помніка — беларускі мастак з Полацка Ігар Куржалаў. На гранітнай аснове манумента знаходзіцца круглая пліта з выразаным сімвалам, пералікам алфавіта ў правай частцы і цытатай «Ад Еŷфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет» з творчасці Рыгора Барадуліна ў левай частцы. Грані стэлы* ўяўляюць малюнак знешняга выгляду літары, паказваюць яе месца ў беларускім алфавіце, а таксама дэманструюць словы, якія найбольш часта выкарыстоўваюцца з гэтым графічным элементам. Помнік выклікае цікавасць не толькі ў беларускіх, але і ў замежных турыстаў, якія пакідаюць пра яго шматлікія захопленыя водгукі на інтэрнэт-парталах (Паводле матэрыялаў сайта www.vetliva.by).
III. У той дзень настаўніца сказала вучням выканаць заданне самастойна. Сама хадзіла па класе, заглядвала ў сшыткі і дапамагала кожнаму індывідуальна. Алене, якая нядаўна пераехала з Украіны да сваякоў у невялікі гарадок на Магілёўшчыне, яна прапанавала выправіць памылку. «У выразе “мы ўбачылі новыя будынкі” ў слове “ўбачылі” трэба пісаць “ў” (кароткае)», — падказала яна Алене. Узяла Алена гумку, падцерла хвосцік, укараціла яго і далей стала выконваць практыкаванне. Праз нейкі час настаўніца паўтарыла сваю заўвагу. Алена ўкараціла хвосцік у літары «ў» яшчэ больш. У канцы ўрока настаўніца не вытрымала: «Колькі можна казаць, што ў гэтым слове трэба пісаць “ў” (кароткае)». Алена заўсёды была паслухмянай, але зараз не стрымалася: «Я ўжо два разы ўкарочвала хвосцік у літары “ў”, яна ўжо стала падобнай да літары “ц”, больш не магу яе ўкараціць». Вучні дружна засмяяліся, а Алена заплакала (Паводле А. Плаўскай).
Пабудуйце тыповыя кампазіцыйныя схемы кожнага з тыпаў маўлення.
• Пракаменціруйце пастаноўку знакаў прыпынку ў сказах з простай мовай.
• Прывядзіце з тэксту III пяць прыкладаў слоў, у якіх напісанне і вымаўленне не супадаюць.
Решение 1. №31 (с. 21)
Решение 2. №31 (с. 21)
Решение 3. №31 (с. 21)
Тэкст I — гэта разважанне. Аўтар выказвае думкі пра значэнне помнікаў, мовы і культурнай спадчыны, прыводзіць доказы важнасці помніка літары «Ў» і робіць выснову.
Тэкст II з'яўляецца апісаннем. У ім падрабязна і паслядоўна апісваецца знешні выгляд помніка літары «Ў»: яго аўтар, матэрыял, кампазіцыя, графічныя элементы.
Тэкст III — гэта апавяданне. У ім расказваецца гісторыя, якая адбылася з дзяўчынкай Аленай. Ёсць сюжэт з завязкай, развіццём дзеяння, кульмінацыяй і развязкай.
●
| Тып маўлення | Тыповая кампазіцыйная схема |
| Разважанне | Тэзіс → доказы і аргументы → вывад. |
| Апісанне | Агульнае ўражанне → апісанне асобных дэталей → аўтарская ацэнка. |
| Апавяданне | Завязка → развіццё дзеяння → кульмінацыя → развязка. |
● У сказах з простай мовай у тэксце III знакі прыпынку пастаўлены паводле правіл. Калі простая мова стаіць пасля слоў аўтара, пасля іх ставіцца двукроп'е, а простая мова бярэцца ў двукоссе (...настаўніца не вытрымала: «Колькі можна казаць...»). Калі простая мова стаіць перад словамі аўтара, пасля яе ставяцца коска і працяжнік («...трэба пісаць “ў” (кароткае)», — падказала яна Алене).
● Пяць прыкладаў слоў з тэксту III, у якіх напісанне і вымаўленне не супадаюць: сшыткі, падказала, хвосцік, дзень, засмяяліся.
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 10 класс, для упражнения номер 31 расположенного на странице 21 к учебнику 2020 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №31 (с. 21), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Васюковіч (Людміла Сяргееўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Міхнёнак (С С), Якуба (Святлана Міхайлаўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.