Номер 33, страница 23 - гдз по белорусскому языку 10 класс учебник Валочка, Васюковіч
Авторы: Валочка Г. М., Васюковіч Л. С., Зелянко В. У., Міхнёнак С. С., Якуба С. М.
Тип: Учебник
Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі
Год издания: 2020 - 2025
Цвет обложки: синий со статуей
ISBN: 978-985-594-585-8
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 10 классе
Тэкст. Параграф 4. Апісанне, апавяданне, разважанне як функцыянальныя тыпы маўлення - номер 33, страница 23.
№33 (с. 23)
Условие. №33 (с. 23)
скриншот условия
33. Прачытайце тэкст. Вызначце яго тэму і асноўную думку.
Непрывычна высокі бераг.
На самым краёчку — невялікае агнішча*.
Хто і калі спыняўся тут? Чыю душу сагравала кволае цяпельца?
Якія думы цешыў жывы агонь?
Не ўведаю, відаць, ніколі.
За плячыма стогне пранізлівы вецер. Унізе раве і пеніцца растрывожаная Славечна. Па той бок ракі плача ваўчыца.Робіцца вусцішна*. Іду да вербаў. Ля іхніх ног збіраю ламачынкі, леташняе лісце, зграбаю пажоўклую траву. І неўзабаве на старым агнішчы нараджаецца новае цяпельца.
Хутка мяне зноў пакліча дарога, і я пакіну гэты здзічэлы бераг. Засне цяпельца. Старое агнішча зраўняюць дажджы. Але мо нехта натрапіць на яго таксама. Супыніцца... Задумаецца: да Чарнобыля тое было ці пасля? І развядзе сваё цяпельца (Я. Пархута).
Сімвалам чаго з'яўляецца ў тэксце вогнішча (знойдзенае на здзічэлым беразе старое агнішча — разведзенае новае цяпельца — вогнішча, якое можа развесці нехта ў будучыні)?
Што з'яўляецца асноўнай задачай тэксту:
а) апісанне прыроды;
б) апавяданне пра тое, як герой раскладваў вогнішча;
в) разважанне-боль пра пакінутыя людзьмі мясціны і адначасова надзея: як на месцы старога агнішча нараджаецца новае цяпельца, можа, некалі адродзіцца і само жыццё на гэтай зямлі?
Якія тыпы маўлення спалучаюцца ў тэксце? Як вы думаеце, які з іх з'яўляецца вядучым?
Назавіце моўныя сродкі з тэксту, характэрныя для апісання, апавядання, разважання.
Прааналізуйце схему. Падрыхтуйце паведамленне на яе аснове.
| тыс. кв. км | % ад усёй тэрыторыі краіны | |
|---|---|---|
| Беларусь | 46,45 | 23,3 % |
| Расія | 59,90 | 0,34 % |
| Украіна | 41,90 | 6,9 % |
Сфармулюйце пасля аналізу схемы і запішыце вывад (у форме сцвярджэння-сказа) пра тое, наколькі Беларусь пацярпела ад чарнобыльскай катастрофы.
Раскажыце, што вы ведаеце пра чарнобыльскую трагедыю і як наша краіна перажыла яе наступствы.
Звярніце ўвагу!
Асноўны тып маўлення вызначаецца ў адпаведнасці з камунікатыўнай задачай тэксту: паведаміць пра падзеі, з'явы, дзеянні (апавяданне), ахарактарызаваць прадмет ці з'яву (апісанне), выявіць пэўныя сувязі паміж прадметамі ці з'явамі (разважанне).
Решение 1. №33 (с. 23)
Решение 2. №33 (с. 23)
Решение 3. №33 (с. 23)
Тэма тэксту — роздум пра лёс пакінутай пасля чарнобыльскай катастрофы зямлі, пра сувязь мінулага і будучага. Асноўная думка — нягледзячы на трагедыю, жыццё працягваецца і ёсць надзея на адраджэнне, сімвалам чаго з'яўляецца новае вогнішча на месцы старога.
Вогнішча ў тэксце з'яўляецца сімвалам памяці, сувязі пакаленняў і нязгаснай надзеі на адраджэнне жыцця.
Асноўнай задачай тэксту з'яўляецца: в) разважанне-боль пра пакінутыя людзьмі мясціны і адначасова надзея: як на месцы старога агнішча нараджаецца новае цяпельца, можа, некалі адродзіцца і само жыццё на гэтай зямлі?
У тэксце спалучаюцца апісанне, апавяданне і разважанне. Вядучым тыпам маўлення з'яўляецца разважанне.
Моўныя сродкі:
для апісання: эпітеты (непрывычна высокі бераг, пранізлівы вецер, кволае цяпельца, здзічэлы бераг);
для апавядання: дзеясловы цяперашняга часу, якія ствараюць эфект прысутнасці (іду, збіраю, зграбаю, развядзе);
для разважання: пытальныя сказы (Хто і калі супыняўся тут? Чыю душу сагравала кволае цяпельца?), словы, што выражаюць роздум (відаць, можа).
Прааналізуйце схему.
| Тэрыторыі, забруджаныя цэзіем-137 у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС, тыс. кв. км | % ад усёй тэрыторыі краіны | |
| Беларусь | 46,45 | 23,3 % |
| Расія | 59,90 | 0,34 % |
| Украіна | 41,90 | 6,9 % |
Вывад: нягледзячы на тое, што абсалютная плошча забруджаных тэрыторый у Расіі большая, найбольш ад чарнобыльскай катастрофы пацярпела Беларусь, бо радыеактыўнаму забруджванню падверглася амаль чвэрць (23,3%) яе тэрыторыі.
Чарнобыльская трагедыя — гэта тэхнагенная катастрофа, якая адбылася 26 красавіка 1986 года на Чарнобыльскай АЭС. Для Беларусі наступствы былі катастрафічнымі: забруджванне велізарных тэрыторый, асабліва на поўдні і ўсходзе краіны, высяленне соцень тысяч людзей, доўгатэрміновая шкода эканоміцы, сельскай гаспадарцы і здароўю нацыі. Наша краіна дагэтуль пераадольвае наступствы гэтай трагедыі.
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 10 класс, для упражнения номер 33 расположенного на странице 23 к учебнику 2020 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №33 (с. 23), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Васюковіч (Людміла Сяргееўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Міхнёнак (С С), Якуба (Святлана Міхайлаўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.