Номер 4, страница 5 - гдз по белорусскому языку 10 класс учебник Валочка, Васюковіч
Авторы: Валочка Г. М., Васюковіч Л. С., Зелянко В. У., Міхнёнак С. С., Якуба С. М.
Тип: Учебник
Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі
Год издания: 2020 - 2025
Цвет обложки: синий со статуей
ISBN: 978-985-594-585-8
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 10 классе
Роля мовы ў жыцці чалавека і грамадства. Параграф 1. Мова як грамадская з’ява. Функцыі мовы - номер 4, страница 5.
№4 (с. 5)
Условие. №4 (с. 5)
скриншот условия
4. Прачытайце тэкст. Дакажыце, што мова — грамадская з'ява.
Роля мовы ў жыцці грамадства ўвесь час узрастае, становішча ўсё больш прыкметнай. Мы ўжо ведаем, што мова ўзнікла з патрэбы людзей што-небудзь сказаць адно аднаму. Але з развіццём грамадства гэта «што-небудзь» увесь час узрастае, а мова і ёсць тая форма, у якой захоўваецца запас інфармацыі, атрымліваюцца і перадаюцца веды, назапашаныСЛ вопыт духоўнай і матэрыяльнай культуры.
З развіццём грамадства развіваецца і мова, яна прыстасоўваецца да патрэб грамадства. Напрыклад, з'яўляюцца новыя прадметы, з'явы, паняцці — і мова дае ім назвы. Гэты працэс мы назіраем амаль штодзеньФ. Не так і даўно мы не ведалі ні камп'ютарай, ні прынтараў, ні сканераў, а цяпер словы — назвы гэтых прадметаў — актыўна ўжываюцца ў нашым маўленні. Нядаўна з'явіліся словы дысплей*, брыфінг*, менеджэр*, брокер*, дылер* і шмат іншых, якія перайшлі ў актыўны слоўнік многіх людзей. А яшчэ нядаўна новае слова пэйджэр* ужо стала гістарызмам.
Але справа не толькі ў тым, што ў сучаснай мове больш слоў, чым было раней. З часам змяняецца і сама мова.
Адрозненні паміж мовай бацькоў і дзяцей, дзядоў і ўнукаў яшчэ не вельмі прыкметныя. Але за некалькі пакаленняў збіраецца столькі змен, што пісьмовыя помнікіЛ старажытнай мовы даводзіцца перакладаць на сучасную мову, як, напрыклад, «Слова пра паход Ігаравы»:
«Не лѣпо ли ны бяшетъ, братие, начати старыми словесы трудныхъ повѣстий о пълку Игоревѣ, Ігоря Святъславлича? Начати же ся тъй пѣсни по былинамъ сего времени, а не по замышленію Бояню». —
А ці не лепей, братове,
пачаць у спрадвечным слове
мужны спеў пра паход Ігара,
Святаславава сына?
І пачаць спеў гэты
па былях дня нашага,
а не па надуме Баяна!
Пераклад Р. Барадуліна.
Як мова рэагуе на змены ў грамадскім жыцці? Пакажыце на двух-трох прыкладах.
Раскрыйце значэнне слоў, пазначаных зорачкай (*). Пры неабходнасці звяртайцеся да тлумачальнага слоўніка.
Решение 1. №4 (с. 5)
Решение 2. №4 (с. 5)
Решение 3. №4 (с. 5)
Мова з'яўляецца грамадскай з'явай, таму што яна непарыўна звязана з жыццём грамадства: яна ўзнікла з патрэбы людзей у зносінах, развіваецца разам з грамадствам і абслугоўвае яго патрэбы, захоўваючы і перадаючы інфармацыю і культурны вопыт.
Мова рэагуе на змены ў грамадскім жыцці перш за ўсё праз лексіку. Гэта можна праілюстраваць наступнымі прыкладамі з тэксту:
1. З'яўленне новых прадметаў і паняццяў выклікае да жыцця новыя словы. Так, з развіццём тэхналогій і бізнесу ў мове з'явіліся словы камп'ютар, прынтар, дысплей, брыфінг, менеджар, брокер, дылер.
2. Калі з'явы ці прадметы знікаюць з ужытку, словы, што іх абазначалі, становяцца ўстарэлымі (гістарызмамі). Такім прыкладам з'яўляецца слова пэйджар.
3. З цягам часу мова змяняецца настолькі, што тэксты мінулых эпох, як, напрыклад, «Слова пра паход Ігаравы», патрабуюць перакладу на сучасную мову, каб быць зразумелымі.
Значэнне слоў, пазначаных зорачкай (*):
| дысплей | экран, прылада для візуальнага адлюстравання інфармацыі. |
| брыфінг | кароткая інфармацыйная нарада, прэс-канферэнцыя. |
| менеджар | спецыяліст па кіраванні, кіраўнік. |
| брокер | пасрэднік пры заключэнні здзелак на біржы. |
| дылер | асоба ці фірма, што займаецца купляй і перапродажам тавараў, каштоўных папер. |
| пэйджар | партатыўная прылада для прыёму кароткіх тэкставых паведамленняў. |
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 10 класс, для упражнения номер 4 расположенного на странице 5 к учебнику 2020 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №4 (с. 5), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Васюковіч (Людміла Сяргееўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Міхнёнак (С С), Якуба (Святлана Міхайлаўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.