Номер 287, страница 167 - гдз по белорусскому языку 7 класс учебник Валочка, Зелянко
Авторы: Валочка Г. М., Зелянко В. У., Язерская С. А.
Тип: Учебник
Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі
Год издания: 2020 - 2025
Цвет обложки: синий
ISBN: 978-985-594-583-4
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 7 классе
Прыназоўнік. Параграф 44. Прыназоўнік як службовая часціна мовы. Асноўныя значэнні прыназоўнікаў (азнаямленне) - номер 287, страница 167.
№287 (с. 167)
Условие. №287 (с. 167)
скриншот условия
287. Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль, назавіце прыметы гэтага стылю. Складзіце план тэксту.
Прыназоўнік — гэта службовая часціна мовы, якая выражае адносіны паміж назоўнікам, займеннікам і лічэбнікам ва ўскосным склоне і іншымі словамі ў словазлучэнні. Напрыклад, у сказе Шмат прыгожых ёсць месяцаў на свеце пры дапамозе прыназоўніка на выражаюцца прасторавыя адносіны паміж назоўнікам свеце ў М. скл. і дзеясловам ёсць: ёсць (д з е?) на свеце.
Прыназоўнік паказвае на залежнасць аднаго слова ад другога і служыць для сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэнні. Галоўным словам у такіх словазлучэннях можа быць д з е я с л о ў, радзей — н а з о ў н і к, п р ы м е т н і к, п р ы с л о ў е, нават ф р а з е а л а г і з м. Сама назва гэтай часціны мовы падказвае, што прыназоўнік ужываецца ў спалучэнні з назоўнікам і стаіць перад ім. Але паміж прыназоўнікам і назоўнікам (ці займеннікам, лічэбнікам) можа стаяць слова або некалькі слоў, якія паясняюць назоўнік: Капалі бульбу. Цэлымі днямі, ад ранняга ранку да позняга змроку, Ганна рабіла на полі (І. Мележ).
Прыназоўнікі нязменныя, асобна ўзятыя, не з’яўляюцца членамі сказа. Прыназоўнік разам з той часцінай мовы, у спалучэнні з якой ужываецца, уваходзіць у састаў аднаго члена сказа: Неба на ўсходзе пачало бялець. Ігнат любіў работу з дрэвам (А. Кудравец).
Раскажыце пра агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы і сінтаксічную ролю прыназоўніка як часціны мовы.
Решение. №287 (с. 167)
Решение 2. №287 (с. 167)
Стыль тэксту — навуковы.
Прыметы гэтага стылю: дакладнасць, лагічнасць, паслядоўнасць выкладу; ужыванне спецыяльнай тэрміналогіі (прыназоўнік, словазлучэнне, сінтаксічная сувязь, фразеалагізм); аб'ектыўнасць; адсутнасць эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі.
План тэксту:
1. Прыназоўнік як службовая часціна мовы.
2. Сінтаксічная роля прыназоўніка ў словазлучэнні і сказе.
3. Марфалагічныя ўласцівасці прыназоўніка.
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 7 класс, для упражнения номер 287 расположенного на странице 167 к учебнику 2020 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №287 (с. 167), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Язерская (Святлана Анатольеўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.