Номер 217, страница 128 - гдз по белорусскому языку 10 класс учебник Валочка, Васюковіч
Авторы: Валочка Г. М., Васюковіч Л. С., Зелянко В. У., Міхнёнак С. С., Якуба С. М.
Тип: Учебник
Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі
Год издания: 2020 - 2025
Цвет обложки: синий со статуей
ISBN: 978-985-594-585-8
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 10 классе
Словаўтваральныя нормы. Параграф 26. Утварэнне слоў і іх ужыванне ў адпаведнасці з правіламі словаўтварэння - номер 217, страница 128.
№217 (с. 128)
Условие. №217 (с. 128)
скриншот условия
217. Прачытайце табліцу. Што новага вы даведаліся пра спосабы словаўтварэння?
| Марфалагічныя (марфемныя) спосабы | словы ўтвараюцца пры дапамозе марфем ці шляхам складання: прыскакаць, звышімклівы, чараўніца, узгорак, зверху, байкапісец, добразычлівы |
| Прыставачны (прэфіксальны) спосаб | утварэнне слоў шляхам далучэння да ўтваральнай асновы прыстаўкі: прачытаць ← чытаць, праўнук ← ўнук, небяспека ← бяспека |
| Суфіксальны спосаб | утварэнне слоў шляхам далучэння да ўтваральнай асновы суфікса: лясны ← лес(□), весялосць ← вясёл(ы) |
| Бяссуфіксны (нульсуфіксальны) спосаб | утварэнне слоў шляхам далучэння да ўтваральнай асновы нулявога суфікса: крыкØ ← крыча(ць), сіньØ ← сін(і), бегØ ← бег(чы), вылетØ ← вылята(ць) |
| Прыставачна-суфіксальны (прэфіксальна-суфіксальны) спосаб | утварэнне слоў шляхам далучэння да ўтваральнай асновы прыстаўкі і суфікса адначасова: беспаспяховы ← поспех(□), зарэчны ← рак(а), падкісліць ← кісл(ы), надвячорак ← вечар(□) |
| Асноваскладанне | утварэнне слоў шляхам аб’яднання дзвюх ці больш асноў з дапамогай злучальнай галоснай або без яе: новабудоўля ← ноў(ы) + будоўл(я), каранёплоды ← корань(□) + плод(□) |
| Асноваскладанне з суфіксацыяй (складана-суфіксальны спосаб) | утварэнне слоў ад дзвюх асноў з далучэннем да іх суфікса (у тым ліку і нулявога): першакурснік ← перш(ы) + курс(□), шаснаццацігадовы ← шаснаццаць(□) + год(□), белакорыØ ← бел(ы) + кар(а), густалістыØ ← густ(ы) + ліст(□) |
| Словаскладанне | утварэнне слоў шляхам зліцця двух самастойных слоў у адно: вечназялёны ← вечна + зялёны, штораз ← што + раз, супрацьстаяць ← супраць + стаяць, высокаразвіты ← высока + развіты |
| Абрэвіяцыя | утварэнне складанаскарочаных слоў (абрэвіятур): педуніверсітэт ← педагагічны ўніверсітэт, БРСМ ← Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі |
| Немарфалагічныя (немарфемныя) спосабы | марфемы не ўдзельнічаюць ва ўтварэнні слоў: камандзіраваны ← камандзіраваны спецыяліст, хуткая ← хуткая дапамога, кулак (‘заможны селянін’) ← кулак (‘частка цела чалавека’) |
| Марфалагічна-сінтаксічны спосаб | пераход слоў з адной часціны мовы ў іншую: прыехалі родныя (назоўнік) ← родныя (прыметнік) краявіды, выехалі насустрач (прыназоўнік) нам ← пайшлі насустрач (прыслоўе) у вырашэнні пытання |
| Лексіка-семантычны спосаб | слова набывае новае значэнне (так узнікае аманімія): журавель (‘птушка’) і журавель (‘страла калодзежа’), гасцінец (‘дарога’) і гасцінец (‘падарунак’) |
Карыстаючыся інфармацыяй з табліцы, складзіце схему «Спосабы словаўтварэння ў сучаснай беларускай мове». Падрыхтуйце паведамленне пра спосабы ўтварэння слоў.
Разбярыце па саставе словы чарнавокі, мімаволі, першакурснік.
Решение 1. №217 (с. 128)
Решение 2. №217 (с. 128)
Решение 3. №217 (с. 128)
З табліцы я даведаўся, што спосабы словаўтварэння падзяляюцца на дзве вялікія групы: марфалагічныя (марфемныя) і немарфалагічныя (немарфемныя). Я даведаўся пра існаванне, акрамя прыставачнага і суфіксальнага, такіх марфалагічных спосабаў, як бяссуфіксны, прыставачна-суфіксальны, асноваскладанне, словаскладанне і абрэвіяцыя. Таксама новым для мяне было тое, што існуюць немарфалагічныя спосабы ўтварэння слоў: марфалагічна-сінтаксічны (пераход слоў з адной часціны мовы ў іншую) і лексіка-семантычны (калі слова набывае новае значэнне і ўзнікае аманімія).
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 10 класс, для упражнения номер 217 расположенного на странице 128 к учебнику 2020 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №217 (с. 128), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Васюковіч (Людміла Сяргееўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Міхнёнак (С С), Якуба (Святлана Міхайлаўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.